viasna on patreon

У Бабруйску адбыўся ператрус на сядзібе АГП

2017 2017-03-09T21:29:15+0300 2017-03-09T21:53:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vobshuk-babrujsk.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 9 сакавіка ў Бабруйску на сядзібе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбыўся ператрус.

Як паведамілі мясцовыя праваабаронцы, тры чалавекі ў міліцэйскай форме, якія праніклі ў памяшканне па вуліцы Кастрычніцкай 173 А, партыйным актывістам не прадставіліся, не прад’явілі сваіх службовых пасведчанняў і ніякага афіцыйнага дакумента, які б пацвердзіў іх права на ператрус, дагляд памяшкання ці ажыццяўленне іншых працэсуальных дзеянняў. Актывістам яны паведамілі, што прычынай іх з’яўлення стала тэлефоннае паведамленне пра тое, што ў гэтае памяшканне заносілі падазроныя пакункі.

У выніку былі сканфіскаваныя старыя ўлёткі, газеты і іншыя паперы.

Падчас вобшуку нечаканыя наведнікі вялі пратакол і відэаздымку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства