Студэнтаў - на мерапрыемствы, працоўных - на працу ў выходныя
https://spring96.org./be/news/86159
2017
2017-03-11T15:15:14+0300
2017-03-11T15:15:14+0300
2017-03-12T19:15:26+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/cisk_na_studentau_gomel_1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома ПЦ "Вясна", у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны ўсіх куратараў абавязалі 18-19 і 25-26 сакавіка ісці са студэнтамі на любыя мерапрыемствы, каб ніхто не пайшоў на акцыі пратэсту супраць дэкрэта "аб дармаедах".
Будзе весціся строгі ўлік, студэнтам паграджаюць адлічэннямі.
Тым часам, у Бабруйску пачалі выклікаць тых людзей на працу, у каго у нядзелю выходны. Пра гэта паведаміла кіраўніца бабруйскага гараддзелу Аб'яднаннай грамадзянскай партыі Галіна Смірнова.
"Маршы недармаедаў" запланаваныя ў Бабруйску 12 сакавіка ў 12.00, у Гомелі - 25 сакавіка.