viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш недармаедаў” у Маладэчне Фота

2017 2017-03-12T14:43:08+0300 2017-03-12T14:51:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladechna1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сакавіка 2017 года ў Маладэчне праходзіла акцыя пратэсту супраць Дэкрэту №3 “Марш недармаедаў”.

Высновы:

1. Можна адзначыць мірны характар масавага мерапрыемства цягам усёй акцыі (калі “арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае негвалтоўны характар”). Не было гвалтоўных заклікаў ці агрэсіўных дзеянняў з боку арганізатараў і ўдзельнікаў.

Акцыя

2. Зафіксаваныя факты затрыманняў прэвентыўна (Раман Ганчароў), грубыя затрыманні пасля акцыі актывістаў і журналіста (усяго нам вядома пра 15 чалавек) і прыцягнення да адказнасці ў выглядзе штрафу і адміністрацыйных арыштаў ад 5 да 15 сутак, што з’яўляюцца беспадстаўным і супрацьпраўным пераследам у дачыненні да мірных дэманстрантаў і журналістаў. Гэта супярэчыць міжнародна-прававым стандартам мірных сходаў, узятым Беларуссю на сябе абавязкам у галіне правоў чалавека, а таксама прамой неадпаведнасцю часткова прынятай рэкамендацыі 129.90 ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду Савета па правах чалавека ААН у адносінах да Беларусі ў 2015 годзе. Яе беларускі ўрад часткова прыняў: “важна прыняць меры да недапушчэнні ўзяцця пад варту і пераследу мірных дэманстрантаў, а таксама жорсткага абыходжання з імі з боку міліцыі ў сувязі з ажыццяўленнем імі свайго права на свабоднае выказванне меркаванняў і свабоду сходаў і неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць усіх, хто быў затрыманы толькі за тое, што спрабаваў рэалізаваць гэтыя правы”.  

3. У якасці пазітыўнай тэндэнцыі варта адзначыць прысутнасць падчас сходу 2 супрацоўнікаў міліцыі ў форменнай вопратцы, хаця большасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў былі ў цывільнай вопратцы і іх  немагчыма ідэнтыфікаваць. Трэба адзначыць, што наяўнасць формы магла спрыяць выкананню іх абавязкаў па публічнасці сваёй дзейнасці. 

Звяртаем увагу, што згодна Кіраўніцтву БДІПЧ АБСЕ “Правы чалавека і забеспячэнне правапарадку падчас публічных сходаў”, распрацаванага спецыяльна для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, асноўныя прынцыпы аховы правапарадку падчас публічных сходаў наступныя: валоданне інфармацыяй, садзейнічанне, камунікацыя і дыферэнцыяваны падыход да ўдзельнікаў сходаў.

4. Таксама станоўчым фактарам з’яўляецца спрыянне супрацоўнікаў ДАІ  бесперашкоднаму руху ўдзельнікаў мерапрыемства на пераскрыжаваннях. Толькі 2 разы яны разарвалі рух калоны на непрацяглы час, што не стварыла істотных перашкодаў. 

Метадалогія маніторынгу

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” цягам некалькіх гадоў праводзяць сістэматычнае назіранне за масавымі мерапрыемствамі на падставе распрацаванай метадалогіі  маніторынгу, якая ўключае ў сябе: набор і навучанне назіральнікаў прынцыпам грамадскага кантролю, стандартам мірных сходаў  і метадалогіі назірання; запаўненне анкеты назірання падчас вочнага кантролю; апрацоўка анкет і напісанне маніторынгавай справаздачы.

Анкеты назірання за масавымі мерапрыемствамі сумесна распрацаваныя праваабарончымі арганізацыямі і ўключаюць пытанні па магчымасці выканання функцыяў назіральнікаў і СМІ, адносна паводзінаў арганізатараў і ўдзельнікаў масавага мерапрыемства, супрацоўнікаў міліцыі, а таксама наяўнасць хуткай дапамогі. Назіральнікі дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку згоды на выкананне правілаў і прынцыпаў назірання (незалежнасць і палітычная нейтральнасць; апісанне фактаў, а не меркаванняў; неўмяшанне ў падзею, за якой назіраюць; прыхільнасць да прынцыпаў права: адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных практык; карэктныя паводзіны). Падчас выканання сваіх абавязкаў назіральнікі трымаюцца асобна ад удзельнікаў. Яны абазначаныя бэйджам назіральніка і сінімі камізэлькамі. 

Папярэдняя інфармацыя

Праз інтэрнэт стала вядома, што ў Маладэчне 10 сакавіка 2017 года рыхтуецца сход, інфармацыя пра які шырока агучвалася ў інтэрнете, сацыяльных сетках, а таксама праз папяровыя аб’явы на вуліцах гораду.

Падчас правядзення масавага мерапрыемства 10 сакавіка 2017 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 3 назіральнікі, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя належным чынам. 

Ход масавага мерапрыемства
Падчас масавага мерапрыемства былі зафіксаваныя наступныя факты:

  • Да пачатку акцыі, каля 17:40, на Цэнтральнай плошчы Маладэчна сабралося прыблізна 60 чалавек, большасць з іх - прадстаўнікі СМІ і супрацоўнікі органаў аховы правапарадку ў цывільнай вопратцы. На плошчы, спрабуючы заглушыць выступоўцаў і сарваць мітынг, бесперапынна і гучна круцілі ролікі пра пажарную бяспеку.
    Акцыя пачалася ў 18:00. Праз 10 хвілін пасля пачатку натоўп рушыў пад помнік Леніна на плошчы, дзе выступалі Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі і іншыя ўдзельнікі. Выступоуцы патрабавалі адмяніць Дэкрэт №3. Віталь Рымашэўскі заклікаў удзельнікаў прыпыняць правакацыі ад міліцыянтаў у цывільным і людзей у нецвярозым стане.
  • Падчас гэтых выступаў да людзей выйшаў старшыня райвыканкама. Ен пачаў казаць, што мерапрыемства несанкцыяванае, папярэджваў удзельнікаў аб адміністратыўным пераследзе. Таксама запрасіў ахвочых да сябе ў кабінет на размову. Сыход старшыні райвыканкама суправаджалі лозунгам “Ганьба!”. Затым адбылося зачытване рэзалюцыі і галасаванне за яе прыняцце.
  • Каля 18:35 натоўп рушыў у бок будынку падаткавай інспекцыі па вуліцы Прытыцкага. Натоўп 2 разы спынілі на пераскрыжаваннях супрацоўнікі ДАІ на непрацяглы час, а астатнія разы яны забяспечылі бесперашкодны рух калоны праз пераскрыжаванні.
  • На уваходзе падатковай інспекцыі арганізатары пакінулі сваі патрабаванні. А 19:00 арганізатары абвесцілі аб афіцыйным сканчэнні мерапрыемства.
  • У 19:15 назіральнікі сталі сведкай затрымання: каля ўваходу ў аўтавакзал спыніўс бардовы аўтобус, адтуль выскачылі некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў цывільнай вопратцы, распіхалі натоўп людзей, што ішлі з акцыі, выхапілі 1 з удзельнікаў і груба кінулі ў машыну. 
  • Колькасць удзельнікаў налічвалася да 700 чалавек. Прысутнічалі 2 супрацоўнікі міліцыі ў форме і каля 40 супрацоўнікаў без ідэнтыфікацыйных прыкмет, а таксама 5 супрацоўнікаў ДАІ.
  • Удзельнікі выкарыстоўвалі лозунгі: “Жыве Беларусь!”, “Ганьба уладзе!”, “Не — дэкрэту № 3», «Лукашэнка, сыходзь!», «Баста!», «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!», «Нет декрету номер три – Лукашенко уходи!».
  • Удзельнікі выкарыстоўвалі наступныя транспаранты і сімволіку: плакат з надпісам “Галоўны дармаед — у Драздах”,  бела-чырвона-белы сцяг іі сцяг БХД.
  • Не было перашкодаў працы СМІ і назіральнікаў, у той жа час пасля акцыі быў затрыманы журналіст БелаПАН Сяргей Каралевіч, а назіральнікам не прадставілі інфармацыю пра імёны і прычыны затрыманых.
  • Па выніках стала вдома пра 15 затрыманых, адзін з якіх атрымаў штраф, журналіст і непаўналетні затрыманы былі вызваленыя, а астанія атрымалі арышты ад 7 да 15 сутак, з судамі ў непрацоўны дзень (Алесь Абрамовіч, Лябедзька Анатоль, Рымашэўскi Вiталь, Бондар Iльля, Панамароў Аляксандр, Губарэвiч Юрась, Аўсянiк Ягор, Радкевiч Яуген, Голуб Андрэй, Гмыза Александр, Гмыза Анатоль, Кавалькова Вольга і непаўналетні ўдзельік акцыі Дзяніс). 

Рэкамендацыі

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

* спыніць практыку грубых затрыманняў і пераследу ўдзельнікаў мірных дэманстрацый, паколькі гэта супярэчыць дабраахвотна ўзятым абавязкам Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека;

* у адпаведнасці з арт.5 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб органах унутраных спраў" "дзейнасць органаў унутраных спраў з'яўляецца галоснай". Кіруючыся гэтай нормай, прапануем, каб усе супрацоўнікі ажыццяўлялі ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама былі пазначаныя ідэнтыфікацыйнымі сродкамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);

* абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства; 

Суб'ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

* ініцыяваць змены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства