viasna on patreon

Затрыманні ў Оршы пасля акцыі "недармаедаў" Дапоўнена

2017 2017-03-12T15:31:31+0300 2017-03-12T20:22:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/orsha_3-lcdwd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне ўдзельніка акцыі "недармаедаў" у Оршы людзьмі ў цывільным. Фота "Наша Ніва"

Затрыманне ўдзельніка акцыі "недармаедаў" у Оршы людзьмі ў цывільным. Фота "Наша Ніва"

Адразу пасля заканчэння акцыі супраць Дэкрэту №3 у Оршы пачаліся затрыманні ўдзельнікаў і журналістаў. 

Вядома аб затрыманні мясцовых актывістаў Віктара Міхасёва і Віктара Андрэева, якога падчас мітынгу ўдзельнікі абаралі для перамоваў з уладамі.

Як паведамляе "Радыё Свабода", затрыманыя сустаршыня БХД Павал Севярынец і кіроўца аўто, які яго вёз. Паралельна былі затрыманыя журналістка "Радыё Свабода" Галіна Абакунчык, фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Анастасія Пілюгіна. Усіх завезлі ў Аршанскі РАУС.

Пазней міліцыя спыніла машыну з журналістамі «Белсату». Група «Белсату» накіравалася ў РАУС, спрабавала ўзяць у будынку каментар у затрыманага Паўла Севярынца — у выніку міліцыя ў жывым эфіры затрымала аператара Аляксандра Баразенку і журналістку Кацярыну Бахвалаву. Яны патэлефанавалі праваабаронцам і сказалі, што на іх будуць складацца пратаколы.

На Аляксандра Беразенку складзены пратакол аб парушэнні пункту 17.1 ПДР нібыта за тое, што той "рухаўся па праезнай частцы дарогі пры наяўнасці абочыны". Згодна з пратаколам, аператара "Белсат" аштрафавалі на адну базавую велічыню і адпусціі з РАУС. Кацярыну Бахвалаву пакінулі ў РАУС да ранку наступнага дня.

На запыт праваабаронцаў дзяжурны Аршанскага РАУС адказаў, што Паўла Севярынца да іх не прывозілі, карэспандэнтаў "Радыё Свабоды" не затрымлівалі, а з імі "проста вядзецца размова". Пазней высветлілася, што Павел Севярынец усё ж такі ў РАУС, ён затрыманы да суда.

Аляксандра Пілюгіна ў сваім Facebook паведаміла, што яна і Андрэй Шаўлюга на волі.

У Аршанскім РАУС паведамілі, што суды над затрыманымі пачнуцца 13 сакавіка з дзевяці ранку.

Таксама стала вядома, што ў дварах горада людзі ў цывільным затрымліваюць звычайных удзельнікаў акцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства