viasna on patreon

Cпіс ахвяраў пераследу за акцыі грамадзянскага і сацыяльнага пратэсту: на 28 сакавіка - больш за 900 чалавек Дапоўнена

2017 2017-03-14T12:50:00+0300 2017-03-28T15:38:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymannie-mil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

З 3-га сакавіка ўлады пачалі ўжываць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцый – у абарону Курапатаў у Мінску і супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3 у многіх гарадах Беларусі. З 3-га па 13-е сакавіка было затрымана больш за 70 чалавек - прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі, грамадзянскіх актывістаў, журналістаў і звычайных пратэстоўцаў. Гэтая лічба пастаянна павялічваецца. 

Паколькі сітуацыя дынамічна змяняецца, у ПЦ "Вясна" з’яўляецца новая інфармацыя з розных рэгіёнаў краіны, якая патрабуе ўдакладненняў.

Дакладна вядомыя факты затрыманняў, са спасылкамі на больш падрабязную інфармацыю з розных крыніцаў, зведзены ў адзіную табліцу, якая дапаўняецца.

Пазнакі колерам ў табліцы: блакітны - адміністратыўныя штрафы, сярод іх пазначаны асобы (пазнака чырвоным у каментарах), аштрафаваныя без факту затрымання; аранжавы - адміністратыўныя арышты; жоўты - паўторныя затрыманні; фіялетавы - затрыманыя па крымінальнай справе аб падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў", для зручнасьці падпісваем - СІЗА.

Cпіс ахвяраў пераследу за акцыі грамадзянскага і сацыяльнага пратэсту: на 28 сакавіка - больш за 900 чалавек

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства