viasna on patreon

Адпраў паштоўку салідарнасці з затрыманымі «недармаедамі»

2017 2017-03-17T17:02:26+0300 2017-03-17T21:18:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salidarnasc-palitviazni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 сакавіка ў Мінску да і пасля правядзення санкцыянаванай акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 было груба затрымана больш за 50 мірных дэманстрантаў людзьмі ў цывільным.

На працягу наступнага дня адбыліся суды над усімі затрыманымі, якія адправілі актывістаў і выпадковых людзей за краты на тэрмін ад 3 да 15 сутак.

Цяпер большасць затрыманых 15 сакавіка ўтрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Частка асуджаных на суткі - у ізалятары часовага ўтрымання, які знаходзіцца побач, але яны таксама замацаваныя за ЦІПам.

Цяпер самы час праявіць салідарнасць і адпраўляць адміністрацыйна арыштаваным лісты і паштоўкі.

Для гэта трэба абраць адрасата са спісу і адправіць пасланне па адрасе: 1-й пер. Акрэсціна, 36, г.Мінск, 220089 + Прозвішча, імя затрыманай/затрыманага.

Памятаеце, што ўсе адпраўлення вычытвае цэнзура, таму не пішыце нічога лішняга. Уручэнне карэспандэнцыі адбываецца на працягу трох дзён з моманту атрымання ЦІПам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства