viasna on patreon

Затрыманні перад акцыямі пратэсту ў рэгіёнах: асноўны ўдар - па журналістах Фота Дапоўнена

2017 2017-03-18T12:39:00+0300 2017-03-21T08:14:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2017-03-18-1barysau-skrynshot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць забараніць працаваць журналістцы Вользе Чайчыц.

Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць забараніць працаваць журналістцы Вользе Чайчыц.

У сацыяльных сетках паведамляецца, што ў выходныя, 18 і 19 сакавіка, акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3  плануецца правесці сама мала ў 13 гарадах Беларусі.  Сёння ранкам заўважаная актывізацыя сілавых структур у некаторых раённых цэнтрах, праводзяцца затрыманні. Ці адбудуцца акцыі – пакуль невядома. Пратэстоўцы выйшлі на плошчы ў Салігорску, Мазыры, Кобрыне, Светлагорску.

БелСАТ паведамляе пра месцы, дзе сёння магчыма адбудуцца  акцыі пратэсту супраць падатку на дармаедства:

У Наваполацку – на плошчы Будаўнікоў.
У Светлагорску, Лунінцы, Салігорску, Горках, Барысаве – на цэнтральных плошчах.
У Асіповічах, Лідзе і Мазыры – на плошчах Леніна.
У Кобрыне – на плошчы Свабоды.
У Рэчыцы – на плошчы Кастрычніка.
У Жодзіне – на плошчы каля Палаца Культуры БелАЗа.

Кобрын. Толькі што забралі ў Кобрыне журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву, якія прыехалі на асвятленне акцыі пратэсту ў Кобрыне. Іх тэлефоны заблакаваныя. Літаральна праз хвіліну, калі яны  селі ў машыну, каб ехаць ў Брэст, іх спынілі супрацоўнікі ДАІ. Потым да іх далучыліся людзі ў цывільным.

Паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін: “У  Кобрыне а 13-10 былі затрыманыя журналісты БелСата Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Яны здымалі сход жыхароў Кобрына на галоўнай плошчы горада. Грамадскія актывісты Алесь Мех і Васіль Андрэюк таксама знаходзіліся на плошчы. Да іх узніклі пытанні з боку супрацоўнікаў міліцыі. Журналісты суправадзілі грамадскіх актывістаў да машыны, каб яны маглі бяспечна пакінуць плошчу. Праз 5 хвілін Алесю Меху патэлефанавала жанчына, якая паведаміла, што журналісты БелСата затрыманыя і іх павезлі ў Кобрынскі РАЎС. У мітынгу прымаюць удзел каля 30-ці чалавек. На плошчы - шмат міліцыі"

У Кобрыне цэнтральная плошча была цалкам аточаная міліцыянтамі. Усяго бралі ўдзел у мітынгу чалавек 25, побач яшчэ столькі ж грамадзян, якія баяліся наблізіцца, бо шмат было і ў цывільным, і з дручкамі , і даішнікаў таксама" - удакладняе Аляксандар Мех. Фактычна міліцыя не давала правесці акцыю. Больш трох гадзінаў правялі ў міліцыі ў Кобрыні незалежныя журналісты Мілана Харытонава, Алесь Ляўчук і кіроўца аўтамабіля. 

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава

Іх сілай выцягнулі з машыны, білі, выкручвалі рукі, пашкодзілі відэакамеру і тэлефоны. Завезлі ў РАЎС. Развялі Алеся і Мілану ў асобныя кабінеты, склалі 2 пратаколы, за парушэнне заканадаўства аб СМІ – арт. 22.9 КаАП і за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі. Доўга раіліся з некім па тэлефоне і па-за кабінетам, што з імі рабіць.

На журналістаў склалі пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, а таксама, за незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі СМІ. Камеру пакуль сканфіскавалі. Адпусцілі ў 16-40.

Марш недармаедаў у Кобрыне 17 сакавіка 2017 года.

Марш недармаедаў у Кобрыне 17 сакавіка 2017 года.


Барысаў. Раніцай супрацоўнікі міліцыі затрымалі тут актывіста Алеся Абрамовіча і сябра АГП Івана Помаза. Падышлі людзі ў цывільным, сказалі праехаць з імі ў РУУС, прычынай назвалі тое, што яны нібыта планавалі сёння правесці акцыю пратэсту ў Барысаве. Тэлеканал belsat  вядзе наўпроставую трансляцыю з Барысава. Акрамя пераапранутых супрацоўнікаў міліцыі і падлеткаў на цэнтральнай плошчы нікога няма.

Стала вядома, што Івана Помаза адпусцілі. У аддзяленні міліцыі застаўся Абрамовіч. Намеснік начальніка міліцыі Беразінскі паведаміў барысаўскаму праваабаронцу, што Абрамовіч не затрыманы, ён прыехаў добраахвотна, з ім вядуцца дзеяньні працэсуальнага кшталту, як са сведкам па адміністрацыйнай справе. Яе сутнасць паведаміць адмовіўся.

Двое супрацоўнікаў міліцыі з Аддзела аховы правапарадку Барысаўскага РАУС спрабуюць затрымаць здымачную групу БелСАТу, павялі іх для далейшага разбіральніцтва ў РАУС. Сярод іх - журналістка Вольга Чайчыц і Сяржук Кавалёў. За іх заступаюцца людзі. Журналістаў адвезлі ў мясцовы РАУС. Туды накіраваўся журналіст Аляксандр Зянькоў. Журналістаў БелСАТу адпусцілі з міліцыі ў 15 гадзін.

Марш недармаедаў у Барысаве 17 сакавіка 2017 года.

У 13-30 Алеся Абрамовіча выпусцілі з РАУСа. Праваабаронца Алег Мацкевіч паведамляе, што Абрамовічу вынеслі афіцыйнае папярэджанне, падпалкоўнік Шаховіч, намеснік начальніка, сказаў, што ў выпадку далейшага парушэння за ім будзе ўсталяваны прафілактычны нагляд. Абрамовіч з'ехаў маршруткай у Мінск.


Салігорск. На цэнтральнай плошчы сабралася 12 чалавек. Праз гадзіну акцыя скончылася. Затрыманняў удзельнікаў акцыі не зафіксавана.

Марш недармаедаў у Салігорску 17 сакавіка 2017 года.


У Лунінцы арыштавалі позна ўначы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Неўдаха. Яго забралі з яго дзяўчынай, сказалі, што аграбіў дзяўчыну і забраў у яе сумачку. Першы раз Неўдаха забралі ў 24 гадзіны, 3 гадзіны пратрымалі і адпусцілі. Як толькі выйшлі яны з міліцыі, яго зноў забралі, -  паведамляюць мясцовыя актывісты. Акцыя ў Лунінцы не адбылася.


Мазыр. 17 сакавіка ў Мазырскі РАУС тэрміновава выклікалі актывіста Рыгора Крывіцкага. У яго ўзялі тлумачэнні, што ён гарантуе 26-га парадак, і законнасць заяўленай акцыі. Таксама запытваліся пра акцыю ў Мазыры 18-га сакавіка. Ён адказаў, што не мае да гэтага ніякага дачынення, але прыедзе паглядзець, што там будзе адбывацца. 

На цэнтральнай плошчы Леніна ў Мазыры сабралася каля 20-ці чалавек. Кіраўніцтва міліцыі некалькі разоў папярэджвала мітынгоўцаў, што акцыя незаконная.

У Мазыры пасьля мітынгу затрыманыя 4 ўдзельнікі. Зараз ягы находзяцца ў РАУС ужо 3 гадзіны. Адзін  змог  патэлефанаваць. Гэта - Шаўко Алег. Яго затрымалі ў бальніцы пры наведванні хворага бацькі пасля акцыі.

У міліцыі таксама знаходзяцца Аляксандр Барысенка, Аляксандар Трошка і жанчына, якую завуць Нона.

Марш недармаедаў у Мазыры 7 сакавіка 2017 года.

Марш недармаедаў у Мазыры 7 сакавіка 2017 года.

Сёння ў 10 гадзін раніцы супрацоўнікі ДАІ некалькі разоў спынялі аўтамабіль гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай, якая накіроўвалася ў Мазыр. Кіроўцу паведамілі, што машына нібыта знаходзіцца ў угоне і трэба ехаць на праверку ў Рэчыцу.

"Мяне затрымала ДАІ па дарозе на Мазыр...1.5 гадзіны таму...сяджу зараз пад іх канторай у Рэчыцы...чакаю эксперта, які нібыта будзе глядзець машыну, ці не крадзеная",- паведаміла праваабаронцам Шчыракова.

Тым часам Ларыса Шчыракова знаходзіцца пад пільнай аховай міліцыі 3 гадзіны, чакаюць следчых, якія выехалі з Гомеля.  Ларыса Шчыракова разам з праваабаронцам Валерыем Пуціцкім хацелі падаць скаргу на затрыманне ў мясцовую пракуратуру, аднак там сёння нікога няма. Прыехаў аўтамабіль службы “Ахова”, нібыта спрацавала сігналізацыя.

Разам з журналісткай затрыманы і Кастусь Жукоўскі, які кіраваў уласным аўтамабілем. Супрацоўнікі ДАІ патрабуюць паказаць, што знаходзіцца ў багажніку. Спадар Жукоўскі патрабуе, каб гэта зрабілі з панятымі.

Тывм часам маёр Кашчээў праводзіць разбіральніцтва па факце крадзяжу грошай у жыхаркі вёскі Раманавічы. Падазраваная Ларыса Шчыракова.

 Затрыманне Ларысы Шчыраковай у Рэчыцы 18 сакавіка 2017 года.

Наваполацк.  Па дарозе з Віцебска ў Новаполацак у Шумілінскім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіль з незалежнымі журналістамі Сяргеем Русецкім і Ўладзімерам Лунёвым. Пра гэта перадае Радыё Свабода. Спачатку іх абвінавацілі ў парушэнні правілаў дарожнага руху і адпусцілі. Пазней іх зноў затрымалі ўжо ў Полацкім раёне і вязуць у Полацкі РУУС. Міліцыянты кажуць, што будуць правяраць, ці не перабітыя нумары на кузаве аўтамабіля. Затым, што яны падазраюцца ў аграбленні банка у вёскі Фарынава. Пасля 14 гадзін Русецкага і Лунёва адпусцілі. Сярод затрыманых была і журналістка Алена Сцяпанава. Усе яны зараз вяртаюцца ў Віцебск.


Светлагорск. Мясцовага блогера Генадзя Жулегу некалькі дзён актыўна расшуквала міліцыя, каб уручыць адказ Светлагорскага выканкама на ягоную заяўку аб правядзенні мітынгу ў горадзе 18 сакавіка.

“Пададзеная заяўка на правядзенне масавага мерапрыемства не адпавядае патрабаванням артыкула 5 Закона аб масавых мерапрыемствах РБ" - адказвае райвыканкам.

На цэнтральную плошчу каля будынка райвыканкама выйшлі каля 25 чалавек. Раней у сацыяльных сетках распаўсюджвалася інфармацыя аб правядзенні 18 сакавіка ў райцэнтры «мітынг вольных беларусаў». У выніку, як паведаміла БелаПАН праваабаронца Алена Маслюкова, на плошчы сабраліся каля 25 чалавек, і міліцыя - у цывільным, і ў форме.

Па інфармацыі Генадзя Жулегі ў Светлагорску быў затрыманы  Аляксей Блажэвіч, які таксама падаваў заяўку на правядзенне мітынга. Сведкі паведамляюць, што яго затрымалі да суда. Ён таксама пакараны 10-суткавым арыштам.

Марш недармаедаў у Cветлагорску 17 сакавіка 2017 года.

Слонім.  19 сакавіка на плошчы Леніна ў 13 гадзін плануецца Народны сход супраць “дэкрэту дармаедаў”. Чыноўнікі Слонімскага райвыканкаму прапануюць не праводзіць сход, а правесці сустрэчу з вертыкальшчыкамі ў актавай зале райвыканкаму ці ў актавай зале Слонімскага цэнтра культуры. А вось кіраўнікі некаторых дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў правялі сходы калектываў, на якіх папярэдзілі сваіх работнікаў, хто прыме ўдзел у Народным сходзе, будзе звольнены з працы. Слонімскія актывісты Віктар Марчык і Алесь Масюк раней сустракаліся на гэты конт з намесніцай старшыні Слонімскага райвыканкаму Кацярынай Руткоўскай.


У аграгарадку Квасевічы, Івацэвіцкага раёна на фабрыку «Пух-пяро» 16 сакавіка прыехалі супрацоўнікі УУС Брэсцкага аблвыканкама, правялі сход з работнікамі, прыгражалі крымінальнай адказнасцю за ўдзел у акцыях недармаедаў у Слоніме 18.03, Менску 25.03 і калі што будзе ў Івацэвічах (пакуль не плануецца), - піша “Наша Ніва”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства