viasna on patreon

Рэдактара сайта Kraj.by будуць судзіць за артыкул пра акцыю “недармаедаў”

2017 2017-03-18T12:00:13+0300 2017-03-18T12:01:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cishko-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Цішко.

Святлана Цішко.

Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на рэдактара сайта Kraj.by Святлану Цішко. Журналістку вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34).

Па інфармацыі прэс-службы БАЖ, прэтэнзіі міліцыі заключаюцца ў тым, што інфармацыйны сайт паведамляў пра падрыхтоўку несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3, якая адбылася ў мінулую пятніцу ў Маладзечне.

Супрацоўнікі міліцыі лічаць, што размяшчэннем такой інфармацыі рэдактар сайта заклікала грамадзянаў да ўдзелу ў несанкцыянаваным мітынгу. Сама Святлана Цішко перакананая, што ніякім чынам не парушала заканадаўства і нікога не заклікала нікуды выходзіць.

– Гэта быў звычайны інфармацыйны матэрыял пра тое, як у горадзе рыхтуюцца да акцыі, напярэдадні якой цэнтральную плошчу Маладзечна нават абнеслі металічнай агароджай, – расказала Святлана прэс-службе БАЖ.

Паводле супрацоўнікаў міліцыі, пратакол супраць Святланы Цішко перададзены ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства