Ператрусы ў праграмістаў
Супрацоўнікі Дэпатрамента фінансавых расследаванняў прыйшлі сёння апоўдні дахаты да сябра сябра Грамадскага аб'яднання “Інстытут матэматыкі і кібернетыкі” і праграміста Паўла Букі з аглядам.
Як паведаміў праваабаронцам ягоны сябра, актывіст Андрэй Церашкоў, яны прад’явілі пастанову на агляд памяшкання, якое належыць ягоным бацькам, што па вуліцы Кобрынскай,62 ў Мінску, а самога актывіста вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Павел адпрэчвае абвінавачванні, паколькі прадпрымальніцтвам не займаецца. Што насамрэч хочуць адшукаць супрацоўнікі ДФР – пакуль невядома.
Вобшук адбыўся таксама на кватэры Зміцера Канаплянікава — сябра Грамадскага аб'яднання “Інстытут матэматыкі і кібернетыкі”.
Іх адвезлі ў Мінскі міжраённы аддзел Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю на допыт. Прычынай, паводле супрацоўнікаў ДФР КДК, стала падазрэнне ў дзейнасці без адпаведнай ліцэнзіі.