viasna on patreon

У Гомелі ціск на журналістку Ларысу Шчыракову працягваецца праз сям’ю

2017 2017-03-19T13:20:33+0300 2017-03-19T16:12:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/larysa_shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская

Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская

Да бацькоў журналісткі Ларысы Шчыраковай 18 лютага наведаліся супрацоўнікі міліцыі, якія пагражалі, што Інспекцыя па справах непаўнагадовых забярэ яе сына ў інтэрнат.

Пра гэта Ларыса сёння напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

На думку журналісткі, падставай для надання яе сямʼі статусу сацыяльна-небяспечнага становішча можа стаць неаднаразовае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ». Такое меркаванне яна выказала ў каментары сайту “Белсата”.

Апошні раз Ларысу Шчыракову судзілі ў сувязі з Маршам недармаедаў, які праходзіў у Рагачове 12 сакавіка. Паводле рашэння старшыні суду Гомельскага раёну Раісы Васільеўны Кавалевіч, журналістка павінная выплаціць Br 161 (сем базавых велічыняў) штрафу паводле артыкулу 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства