viasna on patreon

У Гародні працягваюцца рэпрэсіі Дапоўнена

2017 2017-03-20T09:10:30+0300 2017-03-20T10:14:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna-marsh-2017-03-15-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш недармаедаў у Гародні 15 сакавіка

Марш недармаедаў у Гародні 15 сакавіка

У Гародні сілавыя структуры працягваюць пераслед актывістаў і ўдзельнікаў акцыі пратэсту, якая прайшла ў горадзе 15 сакавіка.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, увечары 19 сакавіка стала вядома, што міліцыя пачала яшчэ дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні да прысутных на мірным сходзе ў Дзень Канстытуцыі ў Гародні 15 сакавіка. 

Гарадзенскаму грамадскаму актывісту і праваабаронцу Эдварду Дмухоўскаму тэлефанаваў старэйшы лейтэнант Аляксей Вайцешка і паведаміў, што на яго складзены адміністрацыйны пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Яшчэ раней позву ў Ленінскі РАУС на 10 гадзін раніцы 20 сакавіка атрымаў гарадзенец Віталь Дзюк. 15 сакавіка ён быў на плошчы Гародні з бел-чырвона-белым сцягам. На дзень раней паведамілі пра новыя адміністрацыйныя пратаколы Антону Вайцехаву і Мікалаю Саляніку, якіх ужо судзілі 14 сакавіка і засудзілі да штрафаў. Да Мікалая Саляніка міліцыянты прыехалі ў шпіталь, дзе ён ляжыць з пнеўманіяй. Калі адбудзецца новы суд над пенсіянерам, які выступаў на плошчы 15 сакавіка, у такой сітуацыі невядома.

Каля 19 гадзінаў вечара, ў нядзелю, старэйшы лейтэнант міліцыі Аляксей Вайцешка разам з калегам (імя якога не ўдалося высветліць) з прад’яўленнем пасведчанняў спрабавалі забраць яго з аддзялення бальніцы.  Мікола Салянік распавёў пра візіт міліцыянтаў: – Я хворы чалавек, знаходжуся на лячэнні, і ні з кім размаўляць не буду. Хочаце, забірайце мяне гвалтам але забяспечце мне ўмовы. У мяне запаленне лёгкіх, мне патрабуецца лячэнне ў стацыянары. Калі вы будзеце настойваць, то майце на ўвазе, што я прымаю і псіхатропныя лекі, я за сябе адказваць не магу і магу аказць фізічны супраціў. На думку Міколы Саляніка, міліцыя спрабуе ізаляваць яго перад 25 сакавіка. Цяпер актывіст праходзіць лячэнне ад пнеўманіі ў аддзяленні пульманалогіі першай гарадской бальніцы Гародні.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-militsyyanty-khatseli-zabrats-p/

Нагадаем, што 14 сакавіка ў Гародні адбылося 12 карных працэсаў па адміністрацыйных справах грамадскіх актывістаў за ўдзел у маршы недармаедаў, які прайшоў у Гародні 19 лютага. Трое з падсудных – Вадзім Саранчукоў, Ежы Грыгенча і Сяргей Верамеенка былі засуджаны да адміністрацыйнага арышту ад 13 да 15 сутак, іншыя – аштрафаваныя. А 16 сакавіка на 13 сутак адміністрацыйнага арышту ў Гародні зняволілі Аляксандра Лаўрэнцьева.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства