viasna on patreon

Меркіса чакае суд за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ

2017 2017-03-21T11:43:37+0300 2017-03-21T11:46:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/merkis-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Меркіс. Фота: Белсат

Яўген Меркіс. Фота: Белсат

У судзе Савецкага раёна Гомеля 23 сакавіка пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Яўгена Меркіса за ўдзел у акцыі пратэсту ў Рагачове па адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 22.9 АК РБ “Незаконны выраб прадукцыі СМІ”.

Пра гэта журналіст паведаміў у фэйсбуку:

Сябры, суд па маёй справе адбудзецца 23 сакавіка ў 17:00. Усё мае адбыцца ў кабінеце 1-5 суда Савецкага раёна г. Гомеля, што знаходзіцца на праспекце Рэчыцкім, 45. Нагадваю, што на мяне быў складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 22.9 КоАП РБ ч.2 - "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ". Усё было за акцыю ў Рагачове, таму калі хто хоча паглядзець, ці вырабляў я там нешта незаконна і ці распаўсюджваў (акрамя словаў абяздоленных рагачоўцаў) - пакідаю спасылку з анлайна.

Яўген Меркіс

 Нагадаем, што за ўдзел у Маршы недармаедаў у Рагачове судом Гомельскага раёна  17 сакавіка судзілі журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову паводле артыкулу 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве») у Рагачове. Суддзя пастанавіла пакараць журналістку штрафам у памеры 7 базавых велічынь. Пратакол складзены таксама на журналіста Анатоля Гатоўчыца. Дата суду пакуль невядомая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства