viasna on patreon

Абласны суд адхіліў скаргу Юрыя Губарэвіча на незаконны арышт

2017 2017-03-21T13:00:07+0300 2017-03-21T13:01:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lapieka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Мінскага аблсуду Алег Лапека. Фота: рух.by

Суддзя Мінскага аблсуду Алег Лапека. Фота: рух.by

Тры хвіліны спатрэбілася суддзі Мінскага абласнога суда Лапеку, каб разгледзець скаргу старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча на незаконны прысуд, паведамляе прэс-служба Руху.

Суд Маладзечанскага раёну пакараў 11 сакавіка старшыню Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча арыштам на 15 сутак за арганізацыю Марша «Я недармаед» у Маладзечне. Губарэвіч з гэтым рашэннем не згадзіўся і абскардзіў яго ў абласным судзе.

«Губарэвіч просіць спыніць справу і адмяніць прысуд Маладзечанскага суда», — зачытаў сёння суддзя Лапека.

Па ягоных словах, у абгрунтаванні скаргі сказана, што Губарэвіч сваёй віны не прызнаў, на плошчы Маладзечна 10 сакавіка знаходзіўся, каб выразіць сваю грамадзянскую пазіцыю, што шэсце было несанкцыяваным, не ведаў. Старшыня Руху назваў сваё затрыманне незаконным, як і пасяджэнне суда, якое было праведзенае ў выходныя.

«Рашэнне суда пакінуць без зменаў, скаргу без задавальнення», — падвёў вынік кароткага пасяджэння Лапека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства