viasna on patreon

Суд прызначыў маральную кампенсацыю за смерць Ігара Пцічкіна: маці - 20 000, сястры - 10 000

2017 2017-03-24T11:50:34+0300 2017-03-24T11:52:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ptichkina-zhana-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жанна Пцічкіна

Жанна Пцічкіна

23 сакавіка ў судзе Заводскага раёна г.Мінска адбыўся разгляд позвы па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды за смерць сына і брата Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА №1 4 жніўня 2013 года.

Жанна Пцічкіна і яе дачка Ірына Пцічкіна былі прызнаныя судом Маскоўскага раёна пацярпелымі па справе, і запыталі кампенсацыю за матэрыяльны ўрон, звязаны з выдаткамі на пахаванне загінулага, які склаў 6165,45 беларускіх рублёў з улікам інфляцыі. Таксама ісціцы заявілі аб кампенсацыі маральнай шкоды, якая была нанесены ім смерцю сына і брата - па 100 000 беларускі рублёў кожнай.

Падчас судовага слухання адказчыкі па справе - прадстаўнік Міністэрства фінансаў, прадстаўнік Дэпартамента выканання пакаранняў па Мінску і Мінскай вобласці і прадстаўнік СІЗА №1 - у адзін голас прасілі адмовіць пацярпелым Жане і Ірыне Пцічкіным ў пазове ў частцы кампенсацыі маральнай шкоды. Яны спасылаліся на тое, што характар узаемадзеяння ў сям'і Пцічкіных прымушае сумнявацца, што маці і сястры смерць Ігара Пцічкіна прынесла тыя маральныя пакуты, пра якія заяўляюць ісціцы ў судзе.

Аднак, суд сваім рашэнне задаволіў матэрыяльны ўрон у поўным аб'ёме, а пакрыццё за маральную шкоду вызначыў у памеры 20 000 беларускіх рублёў для Жанны Пцічкінай і 10 000 беларускіх рублёў для Ірыны Пцічкінай.

Нагадаем, жыхар Мінска Ігар Пцічкін памёр 4 жніўня 2013 года праз некалькі дзён адседкі на «Валадарцы», дзе адбываў 3 месяцы арышту за тое, што кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў. У медчастцы ўстановы да яго былі ўжытыя «меры фізічнага стрымлівання ў выглядзе фіксацыі рамянямі». У такім стане Пцічкін знаходзіўся больш за 20 гадзін да моманту смерці. Адміністрацыя ізалятара заявіла, што малады чалавек памёр ад сардэчнай хваробы, але сваякі выявілі на целе сінякі і сляды пашкоджанняў.

Тры гады спатрэбілася ягонай маці Жанне Пцічкінай, каб з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства