viasna on patreon

Затрымалі актывістаў партыі "Зялёныя" і журналістаў Дапоўнена

2017 2017-03-24T19:11:58+0300 2017-03-31T13:42:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_zialionya-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне на офісе партыі па Фабрыцыуса, 4, у Мінску.

Затрыманне на офісе партыі па Фабрыцыуса, 4, у Мінску.

Як паведаміла "Наша ніва", усіх, хто быў на офісе партыі па Фабрыцыуса, 4 у Мінску, пагрузілі ў мікрааўтобус і павезлі ў РАУС для высвятлення асобаў і акалічнасцяў. 

Сёння, 24 сакавіка, ад 17 да 20 гадзін тут планавалася правесці збор рэчаў, ежы і грошай для затрыманых да і пасля "Маршу недармаедаў" у Мінску і асуджаных на суткі. Запрашалі далучацца ўсіх ахвотных дапамагчы. 

Цяпер на офісе нікога няма, але людзі, якія збіраліся падтрымаць акцыю, працягваюць падыходзіць.

 Затрыманне на офісе партыі па Фабрыцыуса, 4, у Мінску.

Сярод затрыманых былі і журналісты, у тым ліку карэспандэтка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, журналістка выдання «Новое Время» (Украіна) і журналісты «France24» (Францыя). 

Усіх затрыманых, а гэта 13 чалавек, адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска. Яны ўсе пакуль у аўтобусе каля РУУСа. Паведамляецца, што пачалі адпускаць журналістаў.

Праваабаронцам вядомы наступныя затрыманыя:

  • Галіна Абакунчык
  • Алесь Залеўскі
  • Крысціна Бердзінскіх
  • Хрысціна Чарняўская
  • Уладзімір Валодзін
  • Гулівер Крэйн
  • Ганна Сівакова
  • Надзея Немік
  • Павел Патапаў
  • Аляксандр Малашкаў
  • Марына Дубіна

Стала вядома, што аднаго з затрыманых - Уладзіміра Валодзіна - заўтра будуць судзіць у Маскоўскім судзе нібыта за адміністрацыйнае правапарушэнне па арт. 17.1 "Дробнае хуліганства".

Як паведаміла маці Паўла Патапава, пакуль яна знаходзілася пад Маскоўскім РАУСам, у іх кватэры адбыўся агляд у межах адміністрацыйнай справы. Аднак, якой менавіта - пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства