viasna on patreon

Заява Амбасады ЗША ў Мінску з нагоды супрацьдзеяння дэманстрацыям да Дня Волі

2017 2017-03-26T00:45:56+0300 2017-03-26T00:47:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/usa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява апублікаваная 25 сакавіка на сайце Амбасады ЗША ў Мінску.

Злучаныя Штаты з глыбокай заклапочанасцю адзначаюць супрацьдзеянне ўладаў Беларусі правядзенню мірных акцый з нагоды Дня Волі, які адзначаецца штогод. Маштабныя затрыманні мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і шэрагу журналістаў ідуць насуперак дэмакратычным каштоўнасцям. Ёсць паведамленні аб выкарыстанні сілы супраць мірных дэманстрантаў і іншых асобаў.

Наколькі нам вядома, некаторыя з затрыманых вызваленыя. ЗША будуць і далей уважліва сачыць за сітуацыяй і заклікаюць урад Беларусі неадкладна вызваліць астатніх затрыманых мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і забяспечыць права грамадзян на правядзенне мірных сходаў і свабоду слова ў адпаведнасці з яго міжнароднымі абавязальніцтвамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства