viasna on patreon

Андрэа Рыгоні заклікае да неадкладнага вызвалення затрыманых беларускіх актывістаў

2017 2017-03-27T13:55:39+0300 2017-03-27T13:57:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rygoni-andrea.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cпецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні

Cпецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні

Па выніках свайго даследчага візіту ў Мінск 23-24 сакавіка спецдакладчык Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні заклікаў беларускія ўлады падтрымліваць дыялог з Парламенцкай асамблеяй і неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі ў сакавіку і штогадовым святкаваннем Дня Волі 25 сакавіка.  

Паводле паведамленняў СМІ, з пачатку сакавіка больш за 100 журналістаў сталі ахвярамі ўсё большага ціску, затрыманняў, гвалту і адміністрацыйнай адказнасці; каля 700 чалавек, у тым ліку лідары апазіцыі, былі затрыманыя, і многія з іх, як чакаецца, будуць асуджаныя ў судовым парадку.

“Выкарыстанне адміністрацыйных затрыманняў і гвалту дзеля запалохвання апазіцыі выклікае трывогу і асаблівую занепакоенасць у час збліжэння паміж Беларуссю і Асамблеяй. Усё павінна быць зроблена, каб пазбегнуць таго, што людзі, затрыманыя да пачатку і падчас дэманстрацый, стануць палітычнымі вязнямі. Масавыя затрыманні — не рашэнне наяўнасці крытыкі і іншадумства, яны толькі аддаляюць краіну ад еўрапейскіх стандартаў павагі свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і правоў чалавека”.

У Мінску сп. Рыгоні сустрэўся з прадстаўнікамі ўрада, у тым ліку з прэзідэнтам, міністрам замежных справаў і спікерамі абедзвюх палат парламента, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку актывістамі апазіцыі, журналістамі і НДА. Спецдакладчык ПАСЕ мае намер прадставіць свой даклад Камітэту ў межах сесіі Асамблеі, якая адбудзецца ў красавіку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства