viasna on patreon

"Улады скарыстоўваюць пратэсты для дадатковага ціску на праваабаронцаў"

2017 2017-03-27T19:03:33+0300 2017-03-28T15:13:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki_tutby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З розных гарадоў краіны прыходзяць звесткі пра пераслед праваабаронцаў у звязку з масавымі пратэстамі, якія адбываюцца з сярэдзіны лютага. Прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія ажыццяўляюць свае прафісійныя функцыі, як і ўдзельнікаў мірных акцый, запалохваюць, затрымліваюць і асуджаюць да адміністратыўных арыштаў.

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі. Фота: TUT.by

“Улады выкарысталі масавыя пратэсты беларускіх грамадзянаў у розных гарадах краіны для аказання нечуванага ціску на праваабаронцаў, якія ўвесь гэты час паводзяць сябе актыўна і самааддана – вядуць маніторынгі масавых акцый і судоў, аказваюць дапамогу ахвярам рэпрэсій. Таму мы таксама патрапілі пад удар”, - кажа старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі.

“Мы рашуча пратэстуем супраць неабгрунтаванага ціску на нашых сяброў і калег і патрабуем спынення гэтых рэпрэсій”, - падкрэслівае праваабаронца.  

На 27 сакавіка ПЦ “Вясна” вядомыя наступныя факты пераследу прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці:

Мінск

Алег Волчак (Прававая дапамога насельніцтву) - асуджаны (без затрымання) 21 сакавіка да арышту на 13 сутак за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў”.  

Алег Гулак (БХК), Раіса МіхайлоўскаяЛюдміла Кучура, Зміцер Дрозд (Беларускі дакументацыйны цэнтр), Алесь Бяляцкі, Наста Лойка, Ірына Смяян-Семянюк, Сяржук Семянюк, Аляксей Лойка (ПЦ “Вясна”), Марыя Шышчанкова (Front Line Defenders), Яўгенія Андрэюк (Крым-SOS) – затрымліваліся 25 сакавіка на офісе ПЦ “Вясна” падчас інструктажу для назіральнікаў напярэдадні акцыі “Дзень Волі”. Усе, акрамя Алеся Бяляцкага, дастаўляліся ў РУУС Першамайскага раёна, адкуль былі адпушчаныя пасля дагляду без складання пратаколаў. 

Таццяна Рэвяка (ПЦ “Вясна”) – затрымлівалася 26 сакавіка падчас акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і больш як тры гадзіны ўтрымлівалася ў РУУСе Цэнтральнага раёна.

Бяроза 

Сяржук Русецкі (ПЦ “Вясна”) – затрымліваўся 26 сакавіка і дастаўляўся ў РАУС “для высвятлення абставінаў у звязку з крадзяжом”.

Тамара Шчапёткіна (ПЦ “Вясна”) – 26 сакавіка выклікалася ў міліцыю на апытанне для складання адміністрацыйнага пратаколу за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі (арт. 22.9 КаАП).

Віцебск

Леанід Свецік і Кастусь Мардзвінцаў (ПЦ “Вясна”) былі затрыманыя 26 сакавіка са складаннем пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 25 і 26 сакавіка (арт. 23.34 КаАП). 27 сакавіка абодва асуджаныя да арыштаў на 15 сутак.

Павел Левінаў (БХК) затрыманы 26 сакавіка перад акцыяй, складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 25 і 26 сакавіка (арт. 23.34 КаАП). У сувязі з пагаршэннем стану здароўя з ІЧУ пераведзены ў гарадскую клінічную бальніцу.

Гомель

Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны (ПЦ “Вясна”), Андрэй Стрыжак (Незалежны прафсаюз РЭП) – 17 сакавіка асуджаныя па адміністрацыйных справах за ўдзел у “Маршы недармаедаў” 19 лютага ў абласным цэнтры. Судаленку вынесена папярэджанне, Паплаўны пакараны арыштам на 10 сутак, Стрыжак – арыштам на 10 сутак “завочна”, паколькі на суд не з’явіўся.

Полацк

Юрый Бельскі (БХК) – быў затрыманы зранку 25 сакавіка, калі выйшаў з дому, каб ехаць на акцыю “Дзень Волі” ў Мінск. Асуджаны 27 сакавіка па артыкуле 17.1 КаАП да 2 сутак арышту, якія ўжо адседзеў да суда.

Рэпрэсіі супраць праваабаронцаў у Беларусі выклікалі справядлівае абурэнне ва ўсім свеце. Заявы міжнародных арганізацый з гэтай нагоды:

“Грамадзянская салідарнасць” патрабуе рашучых захадаў міжнароднай супольнасці супраць рэпрэсій у Беларусі

Сумесная заява міжнародных арганізацый FIDH і OMCT

Заява МЗС Польшчы ў сувязі з падзеямі ў Мінску

Заява Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Заява Сеткі Дамоў правоў чалавека

Заява Amnesty International

Заява Службы знешняга дзеяння Еўрапейскага саюза

EPDE заклікае ўлады Беларусі гарантаваць свабоду мірных сходаў у краіне

Заява Амбасады ЗША ў Мінску

Заява Кіраўніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ

Заява шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders

Зварот Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў

Зварот міжнароднай арганізацыі Frontline Defenders

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства