viasna on patreon

МЗС Вялікабрытаніі: Сіла і запалохванні супраць удзельнікаў мірных сходаў не могуць быць апраўданы

2017 2017-03-27T14:20:00+0300 2017-03-28T14:24:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uk-sciah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява МЗС Вялікабрытаніі з нагоды дэманстрацый у Беларусі

Мы пілна сачылі за падзеямі ў Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацый на Дзень Волі. Нас хвалююць дзеянні праваахоўных органаў у Мінску. Падаецца, што вялікую колькасць грамадзянаў, актывістаў і журналістаў затрымалі адвольна і пагалоўна.

Выкарыстанне сілы і запалохванняў супраць тых, хто карыстаецца сваім правам на мірны сход, не можа быць апраўдана. Мы заклікаем улады Беларусі паважаць і падтрымліваць права на свабоду сходаў, асацыяцый і выказвання. Мы таксама заклікаем улады Беларусі вызваліць тых мірных пратэстоўцаў, што яшчэ знаходзяцца ў зняволенні.

26 сакавіка 2017 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства