viasna on patreon

“Грамадзянская салідарнасць” патрабуе рашучых захадаў міжнароднай супольнасці супраць рэпрэсій у Беларусі

2017 2017-03-28T14:46:59+0300 2017-03-28T14:49:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/civic-solidarity.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Платформа “Грамадзянская салідарнасць” асуджае масавыя арышты і міліцэйскі гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў і патрабуе моцнай рэакцыі з боку міжнароднай супольнасці.

“Мы, ніжэйпадпісаныя сябры Платформы “Грамадзянская салідарнасць”, якая ўяўляе сабой кааліцыю праваабарончых НДА з Еўропы, рэгіёна былога Савецкага Саюза і Паўночнай Амерыкі, а таксама іншых няўрадавых арганізацый, асуджаем масавыя арышты мірных дэманстрантаў, журналістаў і праваабаронцаў, а таксама прымяненне гвалту і жорсткага абыходжання ў Беларусі 25-26 сакавіка 2017 г. Гэтыя падзеі сталі кульмінацыяй серыі рэпрэсіўных захадаў з боку ўладаў краіны з пачатку сакавіка з мэтай задушэння публічных пратэстаў. Улічваючы сур'ёзнасць крызісу ў галіне правоў чалавека і яго беспрэцэдэнтны маштаб са снежня 2010 года, вельмі важна, каб міжнародная супольнасць зрабіла рашучыя захады дзеля спынення рэпрэсій у Беларусі і справядлівасці для тых, супраць каго яны накіраваныя.

Мы асуджаем грубыя парушэнні права на свабоду мірных сходаў, свабоду слова, свабоду ад адвольнага затрымання і права на справядлівае судовае разбіральніцтва ў Беларусі ў сувязі з нядаўнімі мірнымі пратэстамі, і заклікаем міжнародную супольнасць выкарыстаць усе даступныя сродкі, каб прымусіць беларускія ўлады неадкладна спыніць гэтыя парушэнні”, - гаворыцца ў заяве.

“Грамадзянская салідарнасць” патрабуе ад ўладаў Беларусі наступных захадаў:

  • неадкладна вызваліць тых, хто ў цяперашні час знаходзіцца за кратамі праз удзел у мірных акцыях пратэсту або дзеянні па назіранні за гэтымі акцыямі;
  • зняць абвінавачванні супраць усіх асобаў, якія пераследуюцца на гэтых падставах;
  • правесці хуткае, дбайнае і бесстаронняе расследаванне ўсіх выпадкаў адвольнага затрымання, жорсткага абыходжання і іншых парушэннях правоў дэманстрантаў, выпадковых мінакоў, журналістаў, праваабаронцаў і палітычных актывістаў у сувязі з гэтымі акцыямі;
  • прыцягнуць вінаватых да адказнасці за гэтыя парушэнні.

Таксама аўтары заявы заклікаюць АБСЕ, Савет Еўропы, ААН, міжнародныя фінансавыя інстытуты, Еўрапейскі Саюз і ЗША да канкрэтных дзеянняў ў адказ на рэпрэсіі ў Беларусі. Усе прапануемыя захады выкладзены на сайце платформы “Грамадзянская салідарнасць”.

Пад заявай падпісаліся 46 удзельнікаў платформы “Грамадзянская салідарнасць” і іншыя арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства