Беларусь дэпартуе двух затрыманых на акцыях пратэсту украінцаў
Беларусь дэпартуе двух грамадзян Украіны, раней затрыманых на сакавіцкіх акцыях пратэсту. Трэці затрыманы застанецца ў Беларусі адбываць 15-дзённы арышт.
Па інфармацыі «Беларускай праўды», пра гэта паведаміў прадстаўнік Дэпартамента консульскай службы Міністэрства замежных спраў Украіны Васіль Кірыліч, перадае BBC Украіна.
Па словах Кірыліча, усяго ў Мінску на акцыях пратэсту затрымалі трох украінцаў, аднаго з якіх арыштавалі на 15 сутак. Двух іншых грамадзян Украіны суд вырашыў дэпартаваць, на дадзены момант затрыманыя знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску.
Нагадаем, раней паведамлялася, што ў Беларусь не пусцілі аўтобус з украінцамі. Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску "Новая Гута", дзе быў затрыманы аўтобус маркі "Ванхолл", у якім знаходзіліся 57 грамадзян Украіны, чацвёра грамадзян ЗША і адзін - Індыі, які рухаўся з Кіева ў Мінск. Беларускія памежнікі правялі ў дачыненні да некалькіх пасажыраў мерапрыемствы па спецыяльнай праверцы дакументаў.