viasna on patreon

Абноўлены спіс затрыманых па справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Дапоўнена

2017 2017-06-16T17:26:00+0300 2017-06-28T13:14:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belulegion.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Следчы камітэт 16 чэрвеня паведаміў пра спыненне КДБ крымінальнага пераследу па частцы 3 артыкула 293 КК.

Частка 3 артыкула 293 КК “Масавыя беспарадкі”: 

Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці

- караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

У той жа час, СК паведаміў, што ў адпаведнасці з падследнасцю прыняў да вытворчасці распачатую КДБ крымінальную справу ў дачыненні да шэрагу асобаў, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 287 Крымінальнага кодэкса (стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання).  

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра 14 асобаў, затрыманых у межах справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якія застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ і СІЗА-1 на падставе прад'яўленага пазней абвінавачання па артыкуле 287 КК.  

Спіс затрыманых па справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў":

  1. Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвіначванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).
  2. Данілаў Віктар Канстанцінавіч, 1987 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 10.04.2017 пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК). 
  3. Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  4. Зімніцкі Аляксандр Антонавіч, 1991 г.н.; затрыманы 29.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ; прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  5. Кавальчук Іван Віктаравіч, 1991 г.н.; затрыманы 23.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  6. Комлік-Ямацін Андрэй Ігаравіч, 1985 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК). У першай дэкадзе чэрвеня пераведзены ў СІЗА-1. 
  7. Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК). 
  8. Мароз Віктар Генадзьевіч, 1986 г.н.; затрыманы 03.04.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  9. Новік Дзмітрый Мікалаевіч, 1978 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 07.04.2017 пераведзены ў СІЗА-1. У траўні пераведзены ў СІЗА КДБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).  
  10. Пашкевіч Цімур Вітальевіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 29 красавіка пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).
  11. Румянцаў Уладзімір Сяргеевіч, 1988 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  12. Стрыбульскі Сяргей Сяргеевіч, 1976 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. З 05.04.2017 знаходзіцца ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  13. Фёдараў Уладзімір Валер'евіч, 1988 г.н.; затрыманы 29.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА-1, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. У траўні быў пераведзены ў СІЗА КДБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК). 
  14. Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).


Вядома аб вызваленні наступных фігурантаў справы:

Кунцэвіч Сяргей Уладзіміравіч, 1985 г.н.; затрыманы 25 сакавіка, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, праз два тыдні быў пераведзены ў СІЗА-1; прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Адпушчаны 2 чэрвеня пад падпіску аб нявыездзе. 

Бяляўскі Андрэй Валер’евіч, 1982 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. У першай дэкадзе красавіка пераведзены ў СІЗА-1, у траўні - зноў у СІЗА КДБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК). Адпушчаны 2 чэрвеня пад падпіску аб нявыездзе. 

Палтаржыцкі Яўген Канстанцінавіч, 1987 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК). 19 траўня пераведзены пад хатні арышт. 

Міхалькоў Мікалай Мікалаевіч, 1970 г.н.; кіраўнік клуба “Патрыёт” у Бабруйску; затрыманы 24.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1. Адпушчаны 18 траўня. 

Міхалькоў Ян Мікалаевіч (сын кіраўніка бабруйскага клуба "Патрыёт"), 1994 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1. Адпушчаны 29 красавіка. 

Пальчэўскі Сяргей Аляксандравіч, затрыманы 22.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА-1, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Адпушчаны 15.04.2017 пад падпіску аб нявыездзе. 

Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч, затрыманы 22.03.2017, першапачаткова ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, затым у СІЗА-1, 31.03.2017 было прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Адпушчаны 15.04.2017 пад падпіску аб нявыездзе. 

Гурын Юрый Яўгенавіч, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА-1 31.03.2017. 

Кулініч Сяргей Уладзіміравіч, палітычны актывіст, паплечнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, затрыманы 24.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 03.04.2017.

Васільеў Раман Ігаравіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.

Яроменак Уладзімір Мікалаевіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.

Крэмянецкі Дзмітрый Алегавіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.

Леўчанка Арцём Русланавіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 22.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017. 

Барсток Сяргей Пятровіч, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны 31.03.2017.

Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, спецназавец з Мар'інай Горкі, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 31.03.2017.

Грэк Ілля Генадзьевіч, намеснік начальніка па ідэалогіі Смаргонскага памежнага атрада, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 31.03.2017.

Сцяпанаў Максім Сяргеевіч, затрыманы 21.03.2017, утрымліваўся ў СІЗА КДБ, адпушчаны 31.03.2017.

Саскевіч Аляксей Іванавіч, вайсковец з Мар'інай Горкі; затрыманы 24.03.2017, адпушчаны. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства