viasna on patreon

Блогера Максіма Філіповіча, які адбывае 25 сутак арышту, зноў будуць судзіць

2017 2017-04-04T08:31:23+0300 2017-04-04T08:33:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/filipovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Філіповіч

Максім Філіповіч

Вядомага гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча, які з 13 сакавіка адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) 13-ці, 5-ці і 7-мі сутачныя арышты за ўдзел у так званых акцыях пратэстаў дармаедаў, будуць судзіць зноў - гэтым разам за ўдзел у акцыі ў Пінску 11 сакавіка.

Пра гэта паведамляе праваабаронца Леанід Судаленка, які праз адваката даведаўся, што Максіму ў камеру прынеслі яшчэ адзін, ужо чацьверты адміністрацыйны пратакол. Суд можа адбыцца ў любы дзень тэрміну зняволення Філіповіча. Калі суд не пакарае відэаблогера чарговым арыштам, то ён павінен вызваліцца 7 красавіка прыблізна ў 20.50.

Затрыманы ўвечары 13 сакавіка ў бацькоўскай хаце Філіповіч знаходзіцца ў ІЧУ на Міжгародняй, 26 у Гомелі. Раніцай 13 сакавіка Філіповіч быў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі дармаедаў у Гомелі. Падчас адбыцця пакарання на яго склалі яшчэ тры пратаколы, за ўдзел у акцыях дармаедаў у Брэсце, Маладзечна і Пінску. За Брэст і Маладзечна суд дабавіў яму яшчэ 5 і 7 сутак адпаведна, пратакол за Пінск пакуль застаецца не разгледжаны.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які займаецца справамі Максіма Філіповіча кажа, што заканадаўства абмяжоўвае максімальны адміністрацыйны арышт 25 суткамі, якія Максім адбудзе 7 красавіка прыблізна каля 21. 00. Але практыка ведае выпадкі, калі чалавека выпускалі на некалькі хвілін, а потым зноў арыштоўвалі і прад’яўлялі новыя абвінавачванні.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства