viasna on patreon

Тыдзень у Мінску пачаўся з судоў Дапоўнена

2017 2017-04-10T11:43:38+0300 2017-04-10T14:53:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kastrychnickaja-26-03-2017l.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў сталічных судах разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадскіх актывістаў, якія бралі ўдзел у акцыях па абароне ахоўнай зоны Курапатаў, каля будынку КДБ у Мінску 24 сакавіка, а таксама на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка.

У судзе Першамайскага раёну Менска 10 красавіка судзяць актывістаў Рамана Пратасевіча, Насту Дашкевіч, Вольгу Нікалайчык, Леаніда Кулакова. Таксама суд чакае і старшыню руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча. 

Суд над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Леанідам Кулаковым, які дагэтуль адбывае папярэдні арышт на 25 сутак, перанеслі на 21 красавіка.  Яго вінавацяць у акцыі пратэсту па абароне Курапат. 

Наста Дашкевіч завочна  пакараная  штрафам у памеры 15 базавых велічынь таксама за абарону Курапат. 

Суд над Раманам Пратасевічам перанесены на 14 красавіка, паколькі суддзя прыняла рашэнне выклікаць на судовае паседжанне выкладчыкаў універсітэта, якія ў дзень акцыі ў Курапатах 25 лютага прымалі ў яго іспыт. А ў пратаколе пазначана, што ў гэты час актывіст "актыўна ўдзельнічаў у незаконным пікетаванні на будаўнічай пляцоўцы па адрасе: Мірашнічэнка, 49.

Справу Вольгі Нікалайчык разглядае суддзя  Іна Сідарок. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 24 лютага: нібыта яна  выступала супраць будаўніцтва  на вуліцы Мірашнічэнкі у ахоўнай зоне Курапат.  Нікалайчык адмоўлена ў хадайніцтве аб  вядзенні працэсу на беларускай мове. Вольга Нікалайчык аштрафаваная на 30 базавых велічынь.


Разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска праваабаронцы Таццяны Равякі, якую вінавацяць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па артыкулах 17.1 і 23.4 КаАП РБ. паранесены па яе заяве на 18 красавіка. Усе гэтыя правапарушэнні праваабаронца паспела “здзейсніць” 26 сакавіка, калі патрапіла на Кастрычніцкую плошчу Мінска.

Студэнта Нікіту Калачыка суддзя Вікторыя Шабуня пакарала штрафам у памеры 10 базавых велічынь за акцыю пратэсту.

Гэтым жа судом пенсіянерка Ніна Багінская аштрафаваная на 50 базавых велічыняў за акцыюю каля будынку КДБ 24 сакавіка. Такое рашэньне прыняла судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Вікторыя Шабуня.


Суд Заводзкага раёна  Мінска працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча за удзел у акцыі па абароне Курапатаў. Палітык аштрафаваны ў памеры 50 базавых велічынь па арт. 23.34 КаАП.


У судзе Савецкага раёна Мінска запланаваны разгляд адміністрацыйнай справы  актывіста «Маладога фронта» Рамана Васільева. На яго складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемства) - за ўдзел у акцыях па абароне Курапатаў.

Перад слуханнямі Раман распавёў, як трохі здзівіўся, калі ў СІЗА №1 яму перадалі позву ў суд. (Нагадаем, яго затрымалі на некалькі дзён па “справе патрыётаў”). Як піша “Новы Час”,  Раман паведаміў, што хацеў бы атрымаць штраф, але гатовы маральна і фізічна (ён сабраў торбу з рэчамі для адбыцця пакарання у ізалятары) да арышту. Балазе, цягам года Раман ужо двойчы прыцягваўся да адказнасці паводле артыкула 23.34 КоАП.

Справу Рамана Васільева разглядаў суддзя Аляксандр Волк. Адвакат хадайнічаў пра прывод сведкаў у суд, каб дапытаць іх пра дэталі правапарушэння Рамана Васільева. Суд пагадзіўся і абвясціў перапынак да 14 гадзін. Пасля перапынку Рамана Васільева аштрафавалі на 50 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства