Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Гомельскія актывісты рыхтуюць скаргі на ўмовы ўтрымання ў мясцовым ізалятары; 10 красавіка ў Мінску адбыліся суды за абарону Курапатаў, пікетаванне ля КДБ і акцыю пратэсту 26 сакавіка; У Гародні вызвалены актывісты, арыштаваныя пасля маршу недармаедаў 15 сакавіка.
“Каментар”: Грамадская прыёмная Праваабарончага цэнтру “Вясна” працягвае прымаць людзей, якія за апошні месяц сталі ахвярамі пераследу за ўдзел у акцыях грамадзянскага і сацыяльнага пратэсту. За два тыдні ў офісе арганізацыі ўжо пабывалі больш за 70 чалавек, якія гатовыя абскарджваць рашэнні судоў, умовы ўтрымання ў папраўчых установах і абыходжанне з боку праваахоўных органаў. Затрыманыя падчас акцый распавядаюць свае ўласныя гісторыі ўтрымання за кратамі.
“Па-за межамі”: Украінскія моладзевыя актывісткі Ліза Шчапяцільнікава і Лідзія Фісенка распавядаюць пра станаўленне студэнцкага руху в Украіне, сітуацыю з правамі студэнтаў, а таксама пра адносіны паміж уладамі і ўкраінскімі моладзевымі арганізацыямі пасля Еўрамайдану.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні магілёўскага гурта NEVMA.