viasna on patreon

Па чатырох пратаколах Ларысе Шчыраковай – 41 базавая

2017 2017-04-12T12:26:43+0300 2017-04-12T12:35:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchyrakova-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова з сынам і Уладзімірам Няпомняшчых перад судом. Фота Леаніда Судаленкі.

Ларыса Шчыракова з сынам і Уладзімірам Няпомняшчых перад судом. Фота Леаніда Судаленкі.

12 красавіка суд Гомельскага раёна разглядаў ажно 4 адміністрацыйныя пратаколы супраць журналісткі-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” Ларысы Шчыраковай: два з іх датычныя незаконнага вырабу прадукцыі СМІ без акрэдытацыі (артыкул 22.9 КаАП), яшчэ два — за няяўку ў міліцыю (артыкул 24.6 КаАП).

Праваабаронца Леанід Судаленка паведаміў у фэйсбуку, што журналістку пакаралі буйным штрафам:

“Суддзя суда Гомельскага раёна Тамара Стаўніцкая "адмерыла" Ларысе 41 базавую”.

Ларыса Шчыракова распавяла baj.bу падрабязнасці свойго пераследу:

“Судзяць мяне за стрым мітынгу, які зладзілі на Дзень волі ўдзельнікі “Маршу недармаедаў-2” каля Палацу таварыства глухіх. Стрым трансляваў спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”. Яшчэ адзін матэрыял, паказаны на “Белсаце”, называўся “Беларускія бальніцы ставяць вопыты над пацыентамі”. У ім распавядалася, што ва Улукаўскай участковай бальніцы пацыентка засталася без своечасовай медычнай дапамогі і атрымала інсульт, а іншыя, малалетнія, — пакутавалі ад зробленых тут прышчэпак.  Мне прыпісваюць, што я злоўжываю правамі і абавязкамі замежнага журналіста, прадугледжанымі пунктамі 2,4,6 артыкула 34 закону аб СМІ. Спачатку мяне запісалі ў замежныя журналісты, а пасля пералічылі, што я парушыла. Вельмі выйгрышная пазіцыя”.

Пратаколы на журналістку складалі супрацоўнікі Гомельскага РАУСу Ігар Новак і Рустам Цітоў.

У міліцыю Шчыракову выклікалі ў выходныя дні — 25 і 26 сакавіка, калі грамадзяне маюць права на законны адпачынак. За няяўку ў суботу і спазненне ў нядзелю дадаліся яшчэ два пратаколы на падставе артыкула 24.6 КаАП.

Апроч таго, 25 сакавіка міліцыя затрымлівала Шчыракову і пад прымусам адвезла ў гарадскую пракуратуру, дзе ёй уручылі афіцыйнае папярэджанне  за супрацоўніцтва  без акрэдытацыі з тэлеканалам “Белсат”, падпісанае намесніцай пракурора Ірынай Макарэвіч.

17 сакавіка журналістку судзілі за ўдзел у мірным сходзе “недармаедаў” у Рагачове. Старшыня суда Гомельскага раёна Раіса Кавалевіч аштрафавала Шчыракову на 7 базавых велічыняў (161 рубель) нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Гэта без уліку папярэдніх буйных штрафаў, сума якіх перавысіла ў эквіваленце тысячу долараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства