Віталя Рымашэўскага аштрафавалі за Бабруйск на 40 базавых
https://spring96.org./be/news/86708
2017
2017-04-13T09:00:29+0300
2017-04-13T09:00:29+0300
2017-04-13T09:03:16+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/rymasheuski-vital-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Менскага раёна аштравафаў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага на 40 базавых велічынь за ўдзел у Маршы недармаедаў 26 лютага ў Бабруйску.
Па інфармацыі прэс-службы БХД, прысуд быў вынесены на падставе сведчанняў аднаго чалавека – супрацоўніка Бабруйскага гарвыканкама.
Падчас суду Віталь Рымашэўскі выступіў з хадайніцтвам прыцягнуць да адказнасці чыноўніка, які, па сваіх жа словах, прысутнічаў на акцыі ўвесь час.
"Не зразумела чаму ў яго дачыненні не ўзбуджаная адміністратыўная справа”, - адзначыў сустаршыня БХД.
"Вырак суду збіраюся абскарджваць. Відэа і здымкі, якія мы праглядалі, - больш за палову з іх не мелі ніякага дачынення ні да акцыі пратэсту, ні да мяне”, - дадаў Віталь Рымашэўскі.