Прапановы па зменах у заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб мірных сходах абмяркуюць эксперты
У сераду, 19 красавіка, у памяшканні Прэс-клуба (Мінск) адбудзецца круглы стол па экспертнаму абмеркаванню прапаноў па зменах у заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб мірных сходах (па сутнасці - прапанова альтэрнатыўнага Закона аб мірных сходах).
Арганізатары заклікаюць далучыцца да працы круглага стала і ўносіць прапановы па тэксце Закону аб мірных сходах. Калі ласка, дасылайце свае прапановы па зместу новага закона на гэты адрас, каб іх маглі ўнесці ў тэкст і даслаць надалей удзельнікам дыскусіі па стварэнні новай версіі Закону.
Мадэратар круглага стала - Юрый Чавусаў.
У працы круглага стала бяруць удзел міжнародныя эксперты:
Кацяжына Шымак (Польшча), Уладзімір Яворскі (Беларусь-Украіна), Сяргей Астаф (Малдова) і Міхась Камянёў (Украіна).
Беларускія эксперты: Зміцер Чарных (БХК), Вольга Смалянка (Lawtrend).
Таксама ў мерапрыемстве возьмуць удзел сябры ПЦ “Вясна” Зміцер Салаўёў, Аляксей Колчын, Сяргей Гоўша, Уладзімір Вялічкін.
Адрас Прэс-клуба: Мінск, Веры Харужай, 3-601.
Час мерапрыемства: з 12-00 да 15-00.