viasna on patreon

Журналіста Яўгена Меркіса аштрафавалі на 40 базавых

2017 2017-04-19T16:01:52+0300 2017-04-19T16:04:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/merkis-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Меркіс. Фота: Белсат

Яўген Меркіс. Фота: Белсат

Суд Савецкага раёна Гомеля 19 красавіка аштрафаваў журналіста-фрылансера і аўтара «Новага Часу» на 40 базавых велічынь.

Па інфармацыі "Новага Часу", журналісту інкрымінавалі другую частку артыкула 22.9 КоАП РБ «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ". А менавіта, стрым з акцыі супраць дэкрэта № 3 ў Пінску і інтэрвію з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком у Магілёве на тамтэйшай акцыі пратэсту.

— Безумоўна я буду абскарджваць гэтае несправядлівае рашэнне суда. Сваёй віны я не прызнаю, паколькі права на збор і распаўсюд інфармацыі нам гарантуе 34 артыкул канстытуцыі. Справа супраць мяне, грамадскіх актывістаў і шараговых удзельнікаў акцый пратэсту толькі прыцягваюць увагу да праблем, якія назапасіліся ў нашай краіне. Я абсалютова перакананы, што трэба імкнуцца іх вырашаць, у тым ліку і праз дыялог з грамадствам, а не даваць новыя штрафы і пакаранні, — дадаў Яўген Меркіс.

Нагадаем, што ў гэтым жа судзе Яўгена ўжо аштрафавалі на 30 базавых велічынь за анлайн-трансляцыю з Рагачоўскай акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства