viasna on patreon

Арганізатары адмовіліся ад «Маршу салідарнасці» 1 траўня

2017 2017-05-01T10:48:00+0300 2017-05-01T12:26:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sacyjalnaja_akcyja-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота: svaboda.org

Ілюстрацыйнае фота: svaboda.org

Мінскія ўлады не далі дазвол на правядзенне акцыі па заяўленым маршруце. Заяўніком выступаў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Такую інфармацыю паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня кангрэсу Аляксандр Ярашук.

Заяўнікі меркавалі сабрацца каля будынку Акадэміі навук і выправіцца шэсцем да плошчы Бангалор, пасля чаго правесці мітынг у парку. Аднак мінгарвыканкам шэсце не дазволіў, адобрыўшы толькі правядзенне мітынгу ў парку.

Паводле Ярашука, перамовы з чыноўнікамі выканкаму вынікаў не далі:

«Мы дачакаліся канца працоўнага дня і адправілі заяву з адмовай у правядзенні мітынгу, бо нам не дазволілі правесці дэманстрацыю», — паведаміў Ярашук.

На 1 траўня акцыю планаваў лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч: ён папярэдзіў Мінгарвыканкам пра намер сабраць людзей на Кастрычніцкай плошчы. Але 28 сакавіка Статкевіча арыштавалі, днём пазней стала вядома, што яго пасадзілі на 5 сутак, у ЦІПе на Акрэсціна яго не можа наведаць адвакат, нагадвае Свабода. Ці адбудзецца анансаваная Статкевічам акцыя, невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства