viasna on patreon

У Берасці і Баранавічах затрымлівалі за «чыстыя аркушы» Дапоўнена

2017 2017-05-01T15:01:03+0300 2017-05-01T23:04:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcyja_chystyh_arkushau-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота: svaboda.org

Ілюстрацыйнае фота: svaboda.org

У Берасці 1 траўня ўсіх людзей, якія трымалі чыстыя аркушы паперы, затрымалі міліцыянты. Акцыя адбывалася каля кінатэатру «Беларусь», яе анансавала абласная ініцыятыва «Свае людзі».

Затрыманыя прынамсі чатыры чалавекі. Сярод іх Інга Абрамава, імёны трох пакуль невядомыя. Актывісты не выкрыквалі ніякіх лозунгаў, проста стаялі і трымалі чыстыя аркушы паперы, паведамляе Свабода.

Перад акцыяй у горадзе быў затрыманы адзін з яе ініцыятараў Аляксандар Кабанаў, а таксама, блогер, журналіст Зьміцер Гарбуноў.

У Баранавічах тым часам каля дзесяці актывістаў выйшлі на плошчу Леніна. Людзі плянавалі ўзяць у рукі чыстыя лісты паперы, але потым адмовіліся ад гэтай ідэі, баючыся затрыманняў. Адзін ўсё ж дастаў чысты ліст і быў затрыманы міліцыяй.

Таксама БелаПАН паведамляе, што напярэдадні акцыі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі актывіста руху «За Свабоду» Юрыя Казакевіча каля пад'езда яго дома. У ГАУСе з ім правялі гутарку аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, ён падпісаў папярэджанне і ў 16:05 быў адпушчаны.

Пазней ПЦ "Вясна" атрымаў паведамленне пра тое, што грамадскіх актывістаў Мікалая Чарнавуса старэйшага, Мікалая Чарнавуса малодшага і Віталя Хітрыка трымаюць у Баранавіцкім ГАУСе. Яны былі затрыманыя ў цэнтры горада ля маладога парку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства