viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-05-02T13:13:36+0300 2017-10-25T14:29:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: 26 красавіка ў Мінску адбылося шэсце з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС; Актывіст Вячаслаў Касінераў, якому было прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле КК аб хуліганстве, па рашэнні суда аштрафаваны на 5 базавых велічынь; Акцыі пратэсту 1 траўня суправаджаліся новымі затрыманнямі ў розных гарадах краіны.

“Каментар эксперта”: Інтэграцыя ромскага насельніцтва ў Беларусі заўсёды была складаным пытаннем, бо шмат беларусаў успрымаюць ромаў не інакш як злачынцаў. І гэты стэрэатып паспяхова падмацоўваецца сроднамі масавай інфармацыі. Даследчыца Наталля Кутузава і праваабаронца “Вясны” Наста Лойка абмяркоўваюць гэтую праблему, а таксама тое, у які бок змянілася сітуацыя вакол інтэграцыі ромаў апошнім часам.

“Асоба”: Праваабаронца з Малдовы, кіраўнік рэсурснага цэнтру па правах чаласека CreDO Сяргей Астаф. Эксперт распавядае, як крок за крокам, дзякуючы сумеснай працы мясцовых грамадскіх арганізацый, атрымалася змяніць заканадаўства Малдовы ў галіне правядзення мірных сходаў.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Re1ikt.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2017-05-02_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства