viasna on patreon

Віталь Амяльковіч запатрабаваў вярнуць яму канфіскаваную тэхніку

2017 2017-05-10T11:12:20+0300 2017-05-10T11:16:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amialkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч. Фота Руху «За Свабоду».

Віталь Амяльковіч. Фота Руху «За Свабоду».

Праваахоўныя органы канфіскавалі ў каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча ноўтбук, сістэмны блок і тэлефон напярэдадні 25 сакавіка і да гэтага часу не вярнулі. Пра гэта піша сайт Руху.
Увечары 24 сакавіка ў Слуцку людзі ў цывільным затрымалі каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча, у той жа дзень правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку. Яго абвінавачвалі ў закліку на несанкцыянаванае мерапрыемства (ч.1 23.34 КоАП) за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» малюнка і тэксту пра Дзень Волі. Суд аштрафаваў Амяльковіча на 15 базавых велічыняў.
З таго часу прайшло ўжо больш за месяц, і Амяльковіч лічыць, што гэтага часу для экспертызы цалкам дастаткова. Абласны каардынатар Руху «За Свабоду» запатрабаваў тэрмінова вярнуць тэхніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства