viasna on patreon

Збіты міліцыяй Павел Кірлік: «Думаю, што справу хочуць замяць»

2017 2017-05-15T11:42:40+0300 2017-05-15T11:49:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bez_prava_na_raspravu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Павел Кірлік, якога збівалі двое сутак у аддзяленні міліцыі, распавёў, што пакуль Следчы камітэт не спяшаецца распачынаць крымінальную справу па факце катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ў ГАМ Маскоўскага раёна г. Мінска, а наадварот спрабуе ціснуць на яго і яго блізкіх.

Так, следчая ўпраўлення Следчага камітэта па Маскоўскім раёне г. Мінска Беліцкая настаяла на правядзенне паўторнай судова-медыцынскай экспертызы, не зразумела навошта запатрабавала медыцынскую карту пацярпелага ад неправамерных дзеянняў міліцыі. Акрамя таго, яна выклікала на апытанне і жонку Паўла Кірліка, падчас якога спрабавала адгаварыць яе даваць паказанні аб тым, што адбылося, скурпулёзна распытвала, навошта яны паехалі ў бальніцу, хто прапанаваў напісаць скаргу ў следчы камітэт, адкуль узялі адваката і ці ёсць грошы на аплату яго працы .

«Думаю, што справа хочуць замяць. Як мне стала вядома, міліцыя ўжо прыязджала дадому да таго чалавека, які даў мне тэлефон у пастарунку, каб я змог патэлефанаваць жонцы. Аднак, следчая яшчэ не выклікала яго на апытанне», - распавёў Павел Кірлік.

Акрамя таго, 11 траўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным прыходзілі дадому і да самога Паўлу: грукалі ў дзверы, тузалі за ручку, спрабавалі адчыніць дзверы, затым хадзілі размаўляць з суседзямі. Аднак, малады чалавек дзверы адчыняць не стаў.

Павел Кірлік па-ранейшаму адхілены кіраўніцтвам ад сваёй працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства