viasna on patreon

#StopLGBTpersecution: Міжнародная кампанія салідарнасці з ЛГБТ Чачні і Данбаса стартуе 17 траўня

2017 2017-05-17T13:49:06+0300 2017-05-17T13:53:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stoplgbtpersecution.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй, 17 траўня 2017 года, АДЦ «Мемарыял», Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) запускаюць кампанію пасланняў салідарнасці з ЛГБТ Чачні і Данбаса.

Страшэнная хваля гвалту і дыскрымінацыі на глебе сэксуальнай арыентацыі і/або гендэрнай ідэнтычнасці ў Чачні ў апошні час шырока абмяркоўваецца: апублікаваныя сведчанні пра пагрозы, вымагальніцтвы, пазасудовыя затрыманні, сакрэтныя турмы, дзе катаванням падвяргаюцца дзясяткі людзей.

Пра сітуацыю ЛГБТ у Данбасе вядома менш, аднак праваабарончыя даследаванні АДЦ «Мемарыял» і Цэнтра грамадзянскіх свабодаў паказалі, што сітуацыя там шмат у чым падобная, а марыянетачныя ўлады так званых ЛНР і ДНР гэтак жа, як улады Чачні, адмаўляюць не толькі рэпрэсіі, але і само існаванне ЛГБТ-людзей у рэгіёне.

Кампанію падтрымалі сусветна вядомы пісьменнік Джонатан Літэл, знакамітая спявачка і актрыса Джэйн Біркін; салідарнасць выказалі многія дэпутаты Еўрапарламента, у тым ліку віцэ-прэзідэнты Еўрапарламента Сільві Гільём і Ульрыке Лунацэк, П'ер-Антоніа Панцэры (старшыня падкамітэту ЕП па правах чалавека), Іан Дункан (віцэ-прэзідэнт Интергруппы Еўрапарламента па правах ЛГБТІ), Хэйдзі Хаўтала (віцэ-прэзідэнт групы Зялёныя/Еўрапейскі свабодны альянс) і іншыя.

АДЦ «Мемарыял», Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) заклікаюць усіх, хто шануе правы чалавека і не прымае дыскрымінацыю і гвалт, далучацца да кампаніі #StopLGBTpersecution - дасылаць на платформу фатаздымкі і словы падтрымкі ахвярам гэтых бясчынстваў, відэазвароты і малюнкі з лагатыпам кампаніі ў абарону правоў людзей, якім цяпер так цяжка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства