viasna on patreon

Ізноў суды за Першамай: Леаніду Кулакову - 40 базавых, суд над Губарэвічам перанесены Дапоўнена

2017 2017-05-18T09:40:44+0300 2017-05-18T17:21:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kulakou-leanid-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў пасля арышту.

Леанід Кулакоў пасля арышту.

Старшыню Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча і актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова сёння чакаюць суды за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня.  Справы разглядаюцца ў судзе Першамайскага раёна. Пачатак працэсу ў Губарэвіча - 10-00, у Кулакова ў14-30.

Разгляд справы Губарэвіча суддзя Сідарок перанесла на 19 траўня, паколькі ён заявіў хадайніцтва выклікаць у суд у якасці сведкі Алеся Кіркевіча.

Леанід Кулакоў на паседжанне па сваёй справе прыйшоў з рэчамі і папрасіў суддзю Сідарок прысудзіць яму суткі арышту. Аднак суддзя вырашыла інакш і аштрафавала актывіста на 40 базавых велічынь.

А 19 траўня на 10 гадзін ў судзе Маскоўскага раёна Мінска прызначаны разгляд адміністратыўнай справы Марыны Адамовіч.

Нагадаем, за першамайскую акцыю ў Мінску на гэты час арыштамі і штрафамі пакараныя 10 чалавек, сярод якіх Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Максім Вінярскі, Вячаслаў Сіўчык ды іншыя ўдзельнікі мітынгу.

Усяго па інфармацыі праваабаронцаў супрацоўнікі міліцыі склалі рапарты амаль на два дзесяткі чалавек. Можна меркаваць, што судовы канвеер за Першамай яшчэ ў самым разгары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства