Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Фігурант справы “Белага легіёну” Мікалай Міхалькоў вызвалены з СІЗА №1, а Яўген Палтаржыцкі пераведзены на хатні арышт; Суд Гомельскага раёна аштрафаваў журналістку Ларысу Шчыракову за стрым з першатравеньскай акцыі ў Гомелі; Суды за акцыю пратэсту 1 траўня ў Мінску працягваюцца.
“Каментар”: Студэнцкі актывіст Кысціян Шынкевіч судзіцца з мінскім педунісерсітэтам з-за свайго адлічэння. Ён лічыць, што адміністрацыя універсітэту з працэсе адлічэння некалькі разоў парушыла заканадаўства. Але ў незалежнасці ад выніку суду, Крысціян плануе далей адстойваць свае парушаныя правы.
“Падзея”: Сёння большасць людзей з інваліднасцю ў Беларусі не можа знайсці сабе працу. Як знайсці выйсце з такой сітуацыі? Чаму шмат беларускіх прадпрыемстваў усё яшчэ адмаўляюцца браць на працу людзей з інваліднасцю? Якія крокі трэба зрабіць дзяржаве, каб змяніць гэтае становішча? Адказы на гэтыя пытанні на мінулым тыдні шукалі прадстаўнікі некамерцыйнага сектару, бізнес-структур і дзяржаўных органаў падчас круглага стала па тэме працаўладкавання людзей з інваліднасцю.
“Каментар эксперта”: Якія аргументы знаходзяць беларускія ўлады перад міжнароднай супольнасцю, апраўдваючы парушэнні правоў грамадзян на мірныя сходы? Ці гатовыя ўлады ўвогуле зрабіць нейкія крокі наперад ў пытанні змены закону аб масавых мерапрыемствах? Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэту Зміцер Чарных распавядае пра асаблівасці дыялогу паміж беларускім урадам і міжнароднай супольнасцю адносна пытанняў рэалізацыі права на мірныя сходы.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Лявона Вольскага з фільма “Жыве Беларусь!”.