viasna on patreon

Суд за бел-чырвона-белы сцяг перанесены Дапоўнена

2017 2017-05-25T09:32:45+0300 2017-05-25T12:22:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/verameenka-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Верамеенка ў судзе. Фота Уладзіміра Хільмановіча.

Сяргей Верамеенка ў судзе. Фота Уладзіміра Хільмановіча.

Суд Ленінскага раёна Гародні 25 траўня пачаў разгляд адміністратыўнай справы Сяргея і Вольгі Верамеенкаў. Адметнасць гэтага працэсу ў тым, што паводле складзенага супрацоўнікамі  міліцыі пратаколу па арт 23.34 КаАП, іх вінавацяць у правядзенні пікетавання, якое выявілася ў дэманстрацыі бела-чырвона-белага сцяга.  Справу разглядае суддзя Руслан Гурын.

Сябра партыі БХД гарадзенец Сяргей Верамеенка, ня ўтойвае, што размясціў здымкі з бела-чырвонымі сцягамі і надпісамі «У Гародні такія самыя, як Васіль», «Такі самы, як Васіль!!!» ў «Фэйсбуку» на знак салідарнасці з Васілём Паляковым, які адбываў у Гомелі 15 сутак арышту за бела-чырвона-белы сцяг.

 Сяргей і Вольга Верамеенка

Актывіст лічыць, што складанне пратаколу і тым больш прыцягненне да адказнасці за здымкі — загад «зверху», як гэта некалькі гадоў таму было з гарадзенскімі праваабаронцамі.

Адразу пасля пачатку судовага паседжання прадстаўнік УУС заявіў хадайніцтва аб прадстаўленні часу для дапрацоўкі пратаколу правапарушэння. Суддзя абвесціў перапынак на 15 хвілін.

Верамеенкі настойвалі на тым, што фатаграфаванне са сцягам ня можа падпадаць пад азначэнне пікету.

«Няўжо, каб выйсці і сфатаграфавацца ў горадзе з нейкім прадметам, трэба браць дазвол у гарвыканкаме?» — пыталіся яны ў судзе.

Па інфармацыі гарадзенскіх праваабаронцаў, разгляд справы над Верамеенкамi перанесены на 30-га траўня ў сувязі з хадайнiцтвам Верамеенкi аб выклiку яшчэ аднаго сведкi - участковага Уладзiмiра Казлоўскага, якi складаў пратакол правапарушэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства