viasna on patreon

Берасце: Пастановы за чыстыя аркушы аспрэчыць не ўдалося Дапоўнена

2017 2017-05-25T11:26:55+0300 2017-05-25T13:07:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/berascie-arkushy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Флэш-моб з чыстымі аркушамі паперы ў Берасці. Фота: Радыё Рацыя.

Флэш-моб з чыстымі аркушамі паперы ў Берасці. Фота: Радыё Рацыя.

Брэсцкі абласны суд 25 траўня разгледзеў скаргі ўдзельнікаў флэш-мобу з чыстымі аркушамі паперы, які адбыўся ў абласным цэнтры 1 траўня.

Акцыя адбывалася каля кінатэатру «Беларусь”. Некалькі чалавек, якія трымалі чыстыя аркушы, затрымалі супрацоўнікі міліцыі. На другі дзень за парушэнне артыкула 23.34 КаАП штрафамі і суткамі былі пакараныя Інга Абрамава (230 рублёў), Уладзімер Казлоўскі (10 сутак), Аляксей Самайлюк (345 рублёў).

Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, сёння Аляксей Самайлюк патлумачыў суду, што даведаўшыся аб мерапрыемстве, прыйшоў і ўзяў чысты лісток паперы. Ён лічыць, што суд памылкова прызнаў яго вінаватым, бо арганізатарам ня з’яўляўся і мае права на мірны сход. Просіць адмяніць пастанову суда Ленінскага раёна.

Праваабаронца Уладзімір Малей, які прысутнічаў на судзе, падняў чысты аркуш паперы, і запытаўся ў суддзі: “Што я гэтым выказваю?” Суддзя Саўчук вырашае пакінуць скаргу без задавальнення, а пастанову – без зменаў.

 Уладзімер Казлоўскі і Аляксей Самайлюк у судзе.

Уладзімір Казлоўскі таксама патлумачыў, што ягоная віна не даказана, яго дзеянням была дадзеная няправільная ацэнка, а дакументы, складзеныя ў міліцыі - не з'яўляюцца дапушчальнымі доказамі. Міліцыя таксам сведчыла што ён нічога не прамаўляў і лозунгаў не выкрыкваў. Абласны суд не знайшоў падстаў, каб адмяніць ранейшы прысуд.

Не ўдалося аспрэчыць судовую пастанову і Інзе Абрамавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства