viasna on patreon

Вярхоўны суд пакінуў у сіле папярэджанне Руху «За Свабоду»

2017 2017-05-26T10:33:16+0300 2017-05-26T10:38:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vs-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

 Суддзя Нэлі Каўшун палічыла, што Рух «За Свабоду» павінен несці адказнасць за дзеянні сябраў арганізацыі, якія, па дадзеных Міністэрства юстыцыі, парушылі заканадаўства.

Як паведамляе сайт арганізацыі, Міністэрства юстыцыі вынесла ў канцы сакавіка папярэджанне Руху «За Свабоду» за тое, што арганізатары святкавання Дня Волі заклікалі людзей на акцыю да атрымання афіцыйнага дазволу. Па рашэнню Рады арганізацыя абскардзіла папярэджанне ў Вярхоўным судзе.

«Аналагічнае судовыя працэсы прайшлі ў адносінах партый БНФ і АГП, і Вярхоўны суд пакінуў папярэджанні без змяненняў, — нагадаў пад час судовага паседжання старшыня Руху „За Свабоду“ Юрый Губарэвіч.  — На маю думку, суддзі кіраваліся палітычнай мэтазгоднасцю, а не нормамі заканадаўства».

Ён падкрэсліў, што сябра арганізацыі Аляксандр Русевіч пры падачы заяўкі для правядзення акцыі на Дзень Волі выступаў як фізічная асоба, а пры падачы заяўкі ад юрасобы дзейнічае іншая працэдура.

Прадстаўнікі Руху на судзе падкрэслівалі, што арганізацыя, паводле заканадаўства, не нясе адказнасці за дзеянні сваіх сяброў, інакш гэта «падрывае асновы права, у прыватнасці, прыкмету стабільнасці».

У якасці доказаў вінаватасці Руху «За Свабоду» прадстаўнік Мінюсту Аляксей Печкуроў прывёў шматлікія публікацыі СМІ і сайту Pyx.by, дзе прыгадваўся Аляксандр Русевіч, Юрый Губарэвіч і намеснік старшыні Руху Юрый Меляшкевіч, а таксама рашэнне суда па справе сябра Рады Руху Віталь Амяльковіч.

«Пад час судовага пасяджэння не было прыведзена ніводнага доказу парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь, да якога прывялі прынятыя арганізацыяй рашэнні», — падкрэсліў пад час судовых спрэчак Юрый Губарэвіч. 

Ён прасіў суд адмяніць папярэджанне.

У сваю чаргу пракурор заявіў пра тое, што Рух «За Свабоду» па сутнасці з’яўляецца арганізатарам Дня Волі і падтрымаў пазіцыю прадстаўніка Міністэрства юстыцыі.

Суддзя падтрымала пазіцыю адказчыка па справе і пакінула папярэджанне ў сіле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства