viasna on patreon

Відэасведчанне Сяргея Кунцэвіча пра катаванні ў СІЗА КДБ Відэа

2017 2017-06-07T09:21:17+0300 2017-06-07T10:27:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuncevich-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Кунцэвіч. Фота ПЦ "Вясна".

Сяргей Кунцэвіч. Фота ПЦ "Вясна".

Адзін з фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Сяргей Кунцэвіч, якому 2 чэрвеня змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, распавёў праваабаронцам “Вясны” аб тым, што пад час допытаў у СІЗА КДБ яго катавалі невядомыя асобы ў чорных масках. Прапануем фрагмент з відэазапісу паведамлення Кунцэвіча.

У прыватнасці, Сяргей Кунцэвіч паведаміў, што ў ходзе допыту ў будынку КДБ Беларусі, які адбываўся ў адсутнасць адваката, асобы ў чорнай уніформе і ў масках, калі пакой для допыту пакінулі следчыя, нанеслі некалькі удараў па целе, адзін з іх пасля гэтага 3-4 разы выкарыстаў у дачыненні да яго электрашокер, уздзейнічаючы на ​​левую нагу на працягу 30-40 секунд. Гэта прыносіла моцныя фізічныя пакуты.

Па факце катаванняў была пададзеная заява  на імя начальніка Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у якой Кунцэвіч просіць правесці праверку па выкладзеных фактах, накіраваць яго для праходжання судова-медыцынскай экспертызы і распачаць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў КДБ і МУС, вінаватых ва ўжыванні катаванняў і жорсткага абыходжання.

Відэасведчанне Сяргея Кунцэвіча пра катаванні ў СІЗА КДБ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства