Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Каментар”: Напачатку чэрвеня беларускія праваабаронцы і студэнцкія актывісты ўдзельнічалі ў шэрагу адукацыных мерапрыемстваў у Кіеве. Галоўнай тэмай навучальнага візіту стала праблема парушэння правоў студэнтраў у Беларусі. Адзін з арганізатараў візіту, сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў распавядае пра магчымыя сумесныя дзеянні беларускіх і ўкраінскіх праваабарончых арганізацый па паляпшэнні сітуацыі з захаваннем акадэмічных свабод, а таксама з актывізацыяй імплементацыі прынцыпаў Балонскага працэсу ў нашай краіне.
“Падзея”: Уначы з 7 на 8 чэрвеня ў Добрушы быў затрыманы чэмпіён свету па змешаных адзінаборствах Мурад Амрыеў. Беларускія ўлады праігнараванні патрабаванні самаго Амрыева і міжнароднай супольнасці аб прадстаўленні прытулку і выдалі яго чачэнскай паліцыі. Пра падрабязнасці затрымання Мурада Амрыева і пра далейшыя падзеі, якія разгортваліся на тэрыторыі Беларусі ў наступные два дні, распавядае праваабаронца “Вясны” Наста Лойка.
“Асоба”: У Беларусі працягваецца ціск на студэнтаў, якія прымалі ўдзел у сакавіцкіх акцыях пратэсту. Актывіст Моладзі БНФ Мікалай Логвінаў распавядае гісторыю свайго супрацьстаяння з кіраўніцтвам мінскага палітэхнічнага каледжа.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Shaman Jungle.