Для каго напісаны закон? Апытанка
Вынікі апытання, якое праводзіцца Грамадзянскай ініцыятывай "За справядлівы суд у Беларусі" пры падтрымцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра, будуць улічаныя пры аналізе практыкі прымянення дзяржаўнымі чыноўнікамі Закона "Аб зваротах грамадзянаў”.
Анкета міні-апытання змешчаная на сайце Беларускага дакументацыйнага цэнтра. Грамадзянам прапануецца адказаць на некалькі пытанняў.
Які вопыт узаемадзеяння з дзяржаўнымі чыноўнікамі ў Вас?
Вы атрымліваеце адказы па сутнасці ці проста фармальныя адпіскі?
Ці вырашаюць Вашыя праблемы дзяржаўныя чыноўнікі?
Каму служыць Закон аб зваротах грамадзянаў? Грамадзянам ці чыноўнікам?
Вынікі апытання будуць прааналізаваныя і накіраваныя ў дзяржаўныя органы, паведамляюць ініцыятары і падкрэсліваюць: «Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам дамагчыся паважлівага стаўлення чыноўнікаў да законаў і грамадзянаў краіны!»