viasna on patreon

Затрыманым мог апынуцца кожны. Акцыя пратэсту ў Маскве вачыма назіральнікаў Фота

2017 2017-06-14T10:23:39+0300 2017-06-14T11:06:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/6-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак  ў многіх гарадах Расіі прайшлі акцыі пратэстаў супраць карупцыі, якія скончыліся масавымі затрыманнямі. Так, на акцыі “Патрабуем адказаў”, якая адбывалася ў Маскве адразу ў двух месцах, затрымалі агулам каля 700 чалавек. На гэтай акцыі прысутнічалі назіральнікі Аб’яднанай групы грамадскага назірання (АГГН), у тым ліку і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Падсумоўваючы папярэднія вынікі назірання, каардынатарка АГГН Аляксандра Пінцеліна адзначае неапраўданую жорсткасць праваахоўных органаў у дачыненні дэмантрантаў, дзеянні якіх насілі мірны характар.

“Назіранне 12 чэрвеня праходзіла ў двух кропках: на месцы ўзгодненай з уладамі акцыі на праспекце Сахарава і на няўзгодненай акцыі на Цвярской вуліцы.

На праспекце Сахарава супрацоўнікі паліцыі і Росгвардыі дапамаглі ўдзельнікам забяспечыць выступ жадаючых. Аднак з іх боку было зафіксаванае грубае абыходжанне з назіральнікамі: праваахоўнікі адмаўляліся прадстаўляцца і пусціць да палаткі надгляду агітматэрыялаў. Арганізатары, па сутнасці, кінулі гэтае мерапрыемства: прадстаўнікі арганізатараў казалі ўдзельнікам, што мітынгу тут не будзе, і прапаноўвалі праехаць на няўзгодненыя мерапрыемства на Цвярской.

На Цвярской жа дзеянні праваахоўных органаў былі куды больш жорсткім. Назіральнікамі было зафіксавана некалькі сотняў нематываваных затрыманняў, частка з якіх праходзіла з прымяненнем сілы. Напрыклад, на рагу Цвярскога бульвара затрыманых білі галавой аб аўтазак і дубінкамі па нагах. Таксама былі зафіксаваныя затрыманні журналістаў і фатографаў. Стаўленне да назіральнікаў АГГН было дваякім: нейкія супрацоўнікі адносіліся прыязна, адказвалі на пытанні, іншыя ж адкрыта хамілі.

Варта адзначыць, што мерапрыемства праходзіла ў месцы правядзенне фестывалю рэканструктараў "Часы і эпохі", а таксама побач з жылымі дамамі. На мой погляд, супрацоўнікі праваахоўных органаў не забяспечылі належную бяспеку ўдзельнікаў фестывалю, калі па сутнасці затрыманым мог апынуцца любы чалавек, які прыйшоў на Цвярскую вуліцу”.

Па словах Аляксандры, як і на папярэдніх акцыях, дзе назірала АГГН, востра стаіць пытанне немагчымасці адрозніць супрацоўнікаў Росгвардыі ад паліцыі, а таксама наяўнасць людзей у цывільным, якія каардынуюць дзеянні паліцыі і дапамагаюць пры затрыманнях.

З самага ранку ў раён станцый метро “Пушкінская” і “Цвярская” пачала сцягвацца спецтэхніка.

На ўваходзе на Цвярскую вуліцу, куды ў апошні момант арганізатары перанеслі акцыю, супрацоўнікі Нацгвардыі забіралі любыя плакаты. 

Аднак некаторыя плакаты (у асноўным фармату А4), удзельнікам усё ж такі атрымлівалася пранесці. 

Калі ўдзельнікі пачалі выкрыкваць лозунгі, то людзей, якія знаходзіліся за металічнымі рамкамі, перасталі прапускаць далей. Праз некаторы час, каб рассекчы натоўп, упоперак Цвярской пачалі выстройвацца АМАП і вайскоўцы Нацгвардыі.

Неўзабаве пачаліся затрыманні ўдзельнікаў акцыі. 

Уздоўж Цвярской вуліцы, Цвярскога бульвару і Пушкінскай плошчы выбудавалася ачэпленне з вайскоўцаў Нацгвардыі. Перыядычна яны адціскалі людзей у розныя бакі, далей ад Цвярской вуліцы. Праз гукаўзмацняльнік увесь час перадавалі, што мітынг несанкцыянаваны, і прасілі разыйсціся. 

Затрыманні працягваліся нават у зоне гістарычнай рэканструкцыі ў Навапушкінскім скверы. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства