viasna on patreon

Прысуды фігурантам па справе "антыфашыстаў" пакінулі без зменаў

2017 2017-06-16T13:57:23+0300 2017-06-16T14:09:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valavik_bojka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Валавік, Вадзім Бойка, Філіп Іваноў

Ілля Валавік, Вадзім Бойка, Філіп Іваноў

16 чэрвеня ў Мінскім градскім судзе разгледжана апеляцыйная скарга па выракам для фігурантаў так званай "справы антыфашыстаў".

Скаргу разглядала суддя Внукевіч Т. В., з народнымі засядателямі Хадкевічам Е.В. і Арловым П.А. Асуджаных Іллю Валавіка, Дзмітрыя ЦехановічаАрцёма Краўчанку і Вадзіма Чартовіча ў суд не дастаўлялі. Аднак, у залі прыстунічалі Вадзім Бойка і Філіп Іваноў, якім 10 чэрвеня змянілі меру ўтрымання з арышту на падпіску аб нявыезде. 

Пасля разгляду скаргі суд прыйшоў да высновы пакінуць яе без задавальнення, а прысуды без зменаў.

Аднак, прысутных асуджаных Філіпа Іванова і Вадзіма Бойку ў залі суда пад варту не ўзялі. 

Нагадаем, 29 чэрвеня 2014 года адбылася бойка на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава ў Мінску, а пасля невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе і распылілі газ. Крымінальную справу распачалі паводле арт. 339 «Хуліганства», частка 2, пазней змянілі на частку 3 гэтага артыкулу. Групу грамадзкіх актывістаў і футбольных фанатаў абвінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве ў дачыненьні «іншай сацыяльнай групы» — заўзятараў футбольнага клубу «Тарпеда». 

У выніку шасьцёра фанатаў ФК «Партызан» атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня: Ільля Валавік — 10 гадоў пазбаўленьня волі, Філіп Іваноў і Вадзім Бойка — па 4 гады, Дзьмітры Ціхановіч — 6 гадоў, Арцём Краўчанка і Вадзім Чартовіч (іх дадаткова абвінавачвалі ў незаконным вырабе і збыце наркотыкаў) — па 12 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства