viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-06-27T12:10:56+0300 2017-10-25T14:24:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар эксперта”: Ці магчыма ў бліжэйшай перспектыве вырашыць праблему дыскрымінацыі зняволеных, асуджаных па асобных артыкулах, напрыклад, за распаўсюд наркотыкаў? Як увогуле магчыма ў Беларусі праводзіць маніторынг месцаў пазбаўлення волі і дамагацца захавання правоў зняволеных? Адказы на гэтыя пытанні дае юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка.

“Падзея”: На мінулым тыдні Савет па правах чалавека ААН падоўжыў мандат спецдакладчыка па Беларусі, што азначае працяг міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў нашай краіне. Як адзначыў кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, менавіта зараз, у складаны ў грамадска-палітычным плане перыяд,  важнасць пасады спецдакладчыка ААН па Беларусі нельга пераацаніць.

“Каментар”:  20 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаўся міжнародны дзень бежанца. З гэтай нагоды праваабарончая арганізацыя Human Constanta ладзіла ў Мінску шэраг мерапрыемстваў, аб’яднаных дадзенай тэматыкай. На дыскусіі “Бежанства і мастацтва” арт-мэнэджэр Аляксей Талстоў на прыкладзе брэсцкай выставы “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” патлумачыў, чаму важна пра вострую сацыяльную праблему бежанства распавядаць мовай мастацтва.

“Асоба”: Актывіст Маладога Фронту Арцём Леўчанка распавядае пра сваё дзесяцідзённае ўтрыманне пад вартай у СІЗА №1 у якасці фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў на Дзень Волі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Akute.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2017-06-27_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства