У Мінску праходзіць Паралельны форум грамадзянскай супольнасці Відэа Дапоўнена
Паралельны форум грамадзянскай супольнасці ”Шэсць гадоў пасля дакладу ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: што змянілася?” праходзіць 4 ліпеня, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.
Паралельны форум мае на мэце ўмацаваць чалавечае вымярэнне ў рэгіёне АБСЕ і пазбегнуць ігнаравання пытанняў правоў чалавека ў сітуацыі новых выклікаў у рэгіёне АБСЕ.
На Форуме асаблівая ўвага будзе нададзена эфектыўнасці міжнародных механізмаў у галіне правоў чалавека ў постсавецкіх краінах рэгіёну АБСЕ і, у прыватнасці, ацэнцы змяненняў сітуацыі ў галіне правоў чалавека і праблем грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля апублікавання Дакладу па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ.
На Форум запрошаны 100 прадстаўнікоў беларускіх і замежных НДА, якія дзейнічаюць у галіне правоў чалавека, а таксама члены ПА АБСЕ і прадстаўнікі дзяржаўных органаў.
Глядзець прамую трансляцыю з Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці.
Таксама: Панэль 2: Правы чалавека ў краінах былога Савецкага Рэгіёну і па-за ім: новыя выклікі і пагрозы.
І яшчэ: Панэль 3: Звужэнне прасторы для грамадзянскай супольнасці
Фінал: Заключная дыскусія форуму
Арганізатары мерапрыемства: Праваабарончы цэнтр “Вясна”, РГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, Асамблея НДА Беларусі, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Цэнтр прававой трансфармацыі і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава супольна з Платформай грамадзянскай салідарнасці.