viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-07-04T13:22:09+0300 2017-10-25T14:23:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: Падчас канферэнцыі “Падаць рэпрэсіям урок”, якая адбылася ў Мінску на мінулым тыдні, прадстаўнікі студэнцкіх і праваабарончых арганізацый падпісалі сумесны зварот да замежных партнераў беларускіх універсітэтаў. Мэта звароту - заклікаць замежныя арганізацыі станоўча паўплываць на стан акадэмічных свабод і правоў студэнтаў у Беларусі. Праваабаронцы і моладзевыя актывісты тлумачаць, чаму іх арганізацыі вырашылі далучыцца да звароту.

“Падзея”: Усе фігуранты справы “аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання” выйшлі на волю. Першапачаткова ўсе яны былі затрыманыя ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, а пазней ім было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне па артыкуле 287 КК РБ.  Сяргей Стрыбульскі, адзін з першых затрыманых у межах гэтай справы, распавядае пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА КДБ і ў СІЗА№1, а праваабаронца ПЦ “Вясна”  Валянцін Стэфановіч разважае наконт магчымых сцэнараў далейшага развіцця справы.

“Асоба”: Валанцёр Праваабарончага цэнтру “Вясна” Кірыл Кажэнаў. 18 чэрвеня ён удзельнічаў у місіі па назіранні за гейпрайдам у Кіеве, а пасля назірання быў збіты праціўнікамі ЛГБТ-супольнасці на адной з станцый метро. Кірыл распавядае, як разгортваліся падзеі пасля таго, як назіранне за акцыяй скончылася.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта Sciana.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2017-07-04_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства