viasna on patreon

“...За адсутнасцю грамадска-небяспечнага дзеяння і складу злачынства...”

2017 2017-07-12T09:45:56+0300 2017-07-12T09:54:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-prakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пракуратура горада Берасця. Фота:brestspring.com

Пракуратура горада Берасця. Фота:brestspring.com

Дакумент з такой фармулёўкай атрымала напрыканцы мінулага тыдня з міжраённага аддзелу Следчага камітэта Берасця Таццяна Мельнічук, маці загінулага пры невысветленых абставінах Андрэя Тарасенкі. Такім чынам, ей было адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці яе 32-гадовага сына ў красавіку 2017 года.

Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, 23 красавіка Андрэй Тарасенка быў затрыманы супрацоўнікамі каля бара “На Ясеневай” і дастаўлены ў апорны пункт міліцыі на вуліцы Луцкай.Туды да яго была выклікана машына хуткай дапамогі, яго адвезлі ў аддзяленне траўматалогіі ЦГБ, адкуль ён самастойна сыйшоў, адмовіўшыся ад шпіталізацыі. Літаральна на наступны дзень Андрэй пачаў вельмі дрэнна пачувацца, зноў была выклікана “хуткая дапамога” і ўрэшце 32-гадовы бацька двух дзяцей памёрў рэанімацыі Берасцейскай бальніцы хуткай дапамогі 29 красавіка…

Згодна з афіцыйнымі паперамі, Тарасенка памёр ад злоўжывання алкаголем і гнойнай пнеўманіі. Але ёсць сведчанне лекаркі хуткай дапамогі, якая забірала Андрэя з хаты, што на ім былі сляды моцнага збіцця некалькі дзён да таго. Звесткі аб гэтых слядах маюцца таксама ў выніках судова-медыцынскай экспертызы па факце смерці, якую рабілі болей чым месяц.

Таксама месяц праводзіў  праверку Следчы камітэт ў асобе следчага Дзмітрыя Чылікіна. І вось нарэшце, вынік “праверкі”.

У Таццяны Мельнічук засталося вельмі шмат пытанняў: хто збіў яе сына, ці была бойка ўвогуле, што здарылася ў той вечар ў бары, альбо  побач з ім, што адбывалася ў “апорцы” міліцыі на вуліцы Луцкай, навошта міліцыя знішчыла запіс вонкавай камеры відэаназірання каля бара?

Не пагадзіўшыся з пастановай следчых, 10 ліпеня Таццяна Мельнічук аднесла заяву ў пракуратуру горада аб тым, што катэгарычна не згодна з вынікам такой праверкі, якую яна называе проста здзекамі просіць правесці дадатковую праверку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства