viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-07-18T11:35:06+0300 2017-10-25T14:17:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Палітычны зняволены Міхаіл Жамчужны пераведзены з ў калонію №9 у Горках; Пенсіянерка з Бабруйска Любоў Санкевіч атрымала штраф за інтэрв’ю незалежным СМІ; Дзмітрыю Крэмянецкаму адмоўлена ў праве на кампенсацыю шкоды за незаконнае ўтрыманне пад вартай.

“Каментар эксперта”: Праз шэсць гадоў рэкамендацыі на адрас Беларусі, зробленыя Пастаянным саветам АБСЕ па выніках разгляду даклада па краіне ў рамках Маскоўскага механізму, застаюцца актуальнымі. Афіцыйны Мінск не выконвае свае міжнародныя абавязальніцтвы, канстатуюць эксперты. Такімі высновамі падзялілася прадстаўніца Платформы грамадзянскай салідарнасці Вольга Захарава падчас Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці, што адбыўся напачатку ліпеня ў Мінску.

“Асоба”:  Кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі, былы палітычны зняволены з Азербайджану Анар Мамедлі. З-за сваёй праваабарончай дзейнасці ў 2014 годзе ён трапіў за краты. Мамедлі быў прысуджаны да пяці з паловай гадоў зняволення, аднак у мінулым годзе пасля памілвання прэзідэнта выйшаў на волю. Анар Мамедлі распавядае пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта “Крама”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2017-07-18_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства